Здароўе

Галоўны сандоктар падзяліўся лайфхакам, як пазбегнуць чэргаў у паліклініках

Намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка звярнуў увагу на своеасаблівую тэндэнцыю сярод пацыентаў: калі пачынаецца сезон, усе хочуць трапіць у паліклініку а 8 раніцы, а пасля абеду паліклініка пустая, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Спецыяліст парэкамендаваў выкарыстоўваць электронную чаргу і запісвацца да дактароў на прыём загадзя. Ён заўважыў, што гэта і час сэканоміць, і рызыку перакрыжаванага інфікавання мінімізуе.

Першы намеснік старшыні Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Павел Удот адзначыў, што такая праблема назіраецца не толькі ў сталіцы, але і ў большасці населеных пунктаў краіны.

 — Людзі прывыклі так жыць. Ахова здароўя становіцца больш даступнай, але застаецца чалавечы фактар. Ёсць электронная чарга, ёсць запіс па талонах. Але пацыент усё роўна пойдзе без запісу па талонах, правакуючы канфліктную сітуацыю як для сябе, так і для навакольных, — растлумачыў П. Удот.

Таксама спецыяліст распавёў, што цяпер навучэнцы маюць магчымасць у выпадку хваробы адсутнічаць на занятках без даведкі да пяці дзён. Гэта дапамагае разгрузіць педыятраў, у якіх больш чэргаў, чым у тэрапеўтаў або дактароў агульнай практыкі. Аднак ён таксама падкрэсліў, што калі стан дзіцяці не лепшае, то не трэба чакаць пяць дзён, а адразу ісці да доктара.

Каментары

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →