Кіно

Украінскія фільмы, якія пакажуць на кінафестывалі «Паўночнае ззянне»

Сёння пачынаецца кінафестываль «Паўночнае ззянне». Другі год запар на ім можна будзе паглядзець сучаснае ўкраінскае кіно ў межах спецыяльнай праграмы UKRAINE MON AMOUR. У праграму ўвайшлі тры фільмы ўкраінскіх аўтараў.

Кадр з фільма «Мы не згаснем»

«Мы не згаснем»

2023, Украіна, Францыя, Польшча, ЗША

18/11/23 

«Мы не згаснем» — дакументальны фільм пра пяцярых украінскіх падлеткаў з Данбаса, якія, як і ўсе тынэйджары, слухаюць музыку, малююць, гуляюць і мараць пра свабоду і даследаванне вялікага свету, аднак усё гэта адбываецца насуперак страшнай рэчаіснасці навокал. Аднойчы яны атрымліваюць унікальную магчымасць пакарыць Гімалаі.

Рэжысёрка Аліса Каваленка здымала гэты фільм з 2019 да 2022 года ў Луганскай вобласці. Гісторыя складаецца вельмі мазаічна, паступова расказваючы пра лёс кожнага з пяці герояў, рэжысёрка адпраўляе гледача ў вельмі эмацыйнае падарожжа. Якое не толькі дзякуючы самой гісторыі, але і мантажу, цудоўнай аператарскай працы і выдатнаму музычнаму афармленню не мае шанцаў пакінуць гледача абыякавым. Сусветная прэм'ера фільма «Мы не згаснем» адбылася на Берлінале, пасля чаго дакументальная стужка стала трыумфатарам шматлікіх міжнародных кінафестываляў.

 

Прымеркавана да паказу фільма «Мы не згаснем» 18 лістапада а 14:00 (па мінскім часе) online у жывым эфіры адбудзецца івэнт «У вайны не дзіцячы твар». Гэта размова з Алісай Каваленка пра тое, што жанчына-рэжысёрка адчувае на вайне і як выглядае дзяцінства на лініі фронту. Мадэраваць размову будзе дырэктарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская. 

«Бачанне матылька»

2022, Украіна, Чэхія, Харватыя, Швецыя

22/11/23 

«Бачанне матылька» — фільм пра ваеннапалонную, якая носіць дзіця ад свайго катавальніка. Пасля месяцаў за кратамі на Данбасе экспертка ў паветранай выведцы — украінка Лілія — вяртаецца дамоў да сям'і. Аднак траўма палону не пакідае гераіню і прарываецца, як у сне. Нешта, што расце ў Ліліі, не дае ёй забыць, аднак жанчына адмаўляецца ідэнтыфікаваць сябе як ахвяру і гатова змагацца за сваю волю.

Стужка «Бачанне матылька» была знята да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Першапачаткова рэжысёр Максім Наканечны хацеў прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да вайны ва Украіне, якая пачалася ў 2014 годзе. У выніку, «Бачанне матылька» стала поўнаметражным дэбютам рэжысёра, а таксама жорсткай, але своечасовай споведдзю абаронцаў Украіны і ўсіх жанчын, што змагаюцца за сваю цэласнасць, волю і будучыню. 

Сусветная прэм'ера фільма адбылася ў рамках праграмы «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю.

«Я, Ніна»

2022, Украіна, Германія

23/11/23

Гэта драма ў стылі рэалізму, заснаваная на сапраўдных падзеях: рэзкіх жыццёвых зменах паспяховай тэлезоркі Ніны праз рак. Гісторыя вядзе гераіню ад залатых вяршынь яе прыгожага жыцця да яго найцямнейшых частак. Перад Нінай адкрываецца цэлы новы свет, які яна не прымае, але мусіць трываць і ў ім змагацца за сваё жыццё.

Апроч рэальнай гісторыі ўкраінскай тэлевядучай, якая выступіла прадзюсаркай фільма, рэжысёрка Марыся Нікіцюк пры напісанні сцэнара абапіралася на даныя з 30 інтэрв'ю, якія яна правяла з лекарамі і пацыентамі.

У актрысы Ксеніі Хіжняк, для якой гэта першая праца ў кіно, атрымалася праўдзіва сыграць жанчыну, якая падвяргаецца сталаму стрэсу, і яна ўдала паказала ўнутранае дужанне гераіні самой з сабой. Дзякуючы чаму ў гледача ёсць магчымасць адчуць усю глыбіню трагедыі гэтай гісторыі і адчуць трансфармацыю галоўнай гераіні.

Фільмы праграмы UKRAINE MON AMOUR будуць даступныя для прагляду online бясплатна з 00:00 да 23:59 (па Мінскім часе) згодна з раскладам па папярэдняй рэгістрацыі (калі глядач раней не рэгістраваўся на платформе кінафестывалю ці анлайн-кінатэатра VODBLISK). 

Каментары

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным17

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным17

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →