Беларусаў, якіх літоўцы прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы, ужо 1644
Літва з лістапада мінулага года прызнала 1644 беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы, паведамляе Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы.
З лістапада мінулага года 562 беларусам было адмоўлена ў дазволе на жыхарства ў Літве, а 343 беларусам было вырашана яго не працягваць. Таксама было прынята 450 рашэнняў аб ануляванні ДНЖ, выдадзеных беларусам.
Двойчы беларускім грамадзянам адмаўлялі ў выдачы пастаяннага віду на жыхарства ў Літве, 8 разоў прымаліся рашэнні аб ануляванні такіх дакументаў. Яшчэ 279 беларусам было адмоўлена ў атрыманні нацыянальнай літоўскай візы.
Большасць рашэнняў былі прынятыя пасля запаўнення спецыяльнай анкеты, у якой ёсць пытанні аб стаўленні да вайны ва Украіне і прыналежнасці Крыма. Акрамя таго, у ёй ёсць пытанні аб кантактах са спецслужбамі, службе ў войску ці сілавых ведамствах і гэтак далей.
У жніўні гэтага года паведамлялася, што пагрозай нацыянальнай бяспецы былі прызнаныя 910 беларусаў.
Каментары
якой ёсць пытанні аб стаўленні да вайны ва Украіне і прыналежнасці
Крыма.