Грамадства11

Павел Латушка — пра ператрусы ў яго і іншых чальцоў НАУ

Сёння з ператрусамі прыйшлі да прадстаўнікоў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Каардынацыйнай рады. Прыходзілі з вобшукам і да Паўла Латушкі. Палітык пракаментаваў «Нашай Ніве», з чым звязвае гэтыя падзеі.

Павел Латушка. Фота: «Наша Ніва»

На думку Латушкі, цікавасць да яго асобы і іншых чальцоў НАУ звязаная з іх актыўнай дзейнасцю на міжнароднай арэне.

«Наша дзейнасць накіраваная на тое, каб прыцягнуць рэжым Лукашэнкі і яго прадстаўнікоў да крымінальнай адказнасці, як за злачынствы супраць чалавечнасці супраць беларускага народа, так і ваенныя злачынствы, звязаныя з незаконным вывазам украінскіх дзяцей», — кажа Латушка.

З яго слоў, ён разам з камандай працягвае рыхтаваць адпаведныя матэрыялы, частка з якіх ужо перададзена ў міжнародны крымінальны суд, генеральную пракуратуру Украіны і ў праваахоўныя органы еўрапейскіх краін. Апроч гэтых пытанняў, у НАУ актыўна займаюцца пытаннямі санкцый.

«Я думаю, што гэтыя дзеянні (ператрусы. — НН) накіраваныя на тое, каб дэматываваць нашу дзейнасць. Але гэта не паўплывае на нашу мэтанакіраванасць у барацьбе за дэмакратычную Беларусь і за прыцягненне да адказнасці ўсіх вінаватых у злачынствах», — падкрэслівае Павел Латушка.

Палітык згадаў, што раней на адной з прэс-канферэнцый Лукашэнка прапанаваў абмяняць яго і чальцоў каманды НАУ на палітзняволенага журналіста, прадстаўніка польскай меншасці Анджэя Пачобута. 

Тады Павел Латушка выступіў з сустрэчнай прапановай.

«Ад свайго імя і ад імя мужчынскай часткі каманды НАУ: мы згодныя на абмен.

Але ў нас свая прапанова: мы гатовы правесці абмен Паўла Латушкі і мужчынскай часткі каманды НАУ на ўсіх палітзняволеных Беларусі», — адказаў тады палітык на прапанову ад Лукашэнкі.

Чытайце таксама: 

Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі

Латушка заявіў пра гатоўнасць на прапанаваны Лукашэнкам абмен. Але з трохі змененымі ўмовамі

НАУ перадало ў Міжнародны крымінальны суд дадатковыя дакументы, датычныя вывазу ў Беларусь украінскіх дзяцей 

Каментары1

  • Woodoo Cult
    03.12.2023
    Все-таки какое мужественное и суровое лицо у лукашистика)) Суровый оппозиционер после 15 лет хрюкалья при кормушке. Редакция, почему вы пишете "бывшая пропагандистка", но не пишете "бывший лукашистский министр"?

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →