Меркаванні77

«П'янкое віно «жаданае за рэальнае» прыводзіць да цяжкога і працяглага пахмелля» — Стрыжак пра перспектывы вызвалення палітвязняў

Кіраўнік Фонда салідарнасці Bysol правёў выхадныя, сочачы за слуханнямі па пытанні вызвалення палітвязняў, якія праводзіла Каардынацыйная рада. Спрабуючы разабрацца паміж супрацьлеглымі пазіцыямі, ён сфармаваў уласнае меркаванне на гэтую балючую тэму і выклаў яго ў фэйсбуку.

Карысна і добра быць рэалістам, памятаць пра тое, хто ты, якімі рэсурсамі валодаеш, якую экспертнасць маеш. П'янкое віно «жаданае за рэальнае» прыводзіць да цяжкога і працяглага пахмелля.

У мяне складаецца ўражанне, што далёка не ўсе, хто выступае па пытаннях палітвязняў, разумеюць, пра што яны кажуць. Эксперт — гэта не той, хто вырашыў выказацца па хайповай тэме, а хто мае досвед даследванняў/дзеянняў у гэтай тэме.

Проста нагадаю, што пару год таму ўсе, хто мог (у тым ліку, нейкі час нават ваш пакорны слуга), займаліся пытаннем міжнароднай крымінальнай юрысдыкцыі. Час прайшоў, справа не даведзеная да канца. Перспектывы туманныя. Затое цяпер можна паразважаць пра вызваленне палітвязняў — хайп любіць новыя тэмы.

Я скептычны цынік у пытаннях вызвалення палітвязняў і, балюча і непрыемна гэта прызнаваць, але я не бачу перадумоў для таго, каб улада пачала выпускаць закладнікаў.

Яшчэ больш цынічнае параўнанне — калі ты прыходзіш на рынак, то ты альбо пакупнік, альбо гандляр.

Каб быць пакупніком, у нас няма грошай, а каб быць гандляром — няма тавару.

Нават калі б лукашысты былі гатовыя «гандлянуць жывым таварам», у нас няма што прапанаваць наўзамен — ані грошай, ані тавару. Я свядома не кажу пра маральнасць/амаральнасць такога гандлю. Ён у любым выпадку немагчымы для нас сёння.

Прапанаваць зняць з Лукі санкцыі? То нагадаю што не мы іх накладалі, а краіны Еўропы і ЗША і не за тое, што нас лупцавалі і катавалі ў 2020-м, а за самалёт з Пратасевічам і за гібрыдны міграцыйны крызіс.

Безумоўна, дыпламатычныя высілкі па вызваленні палітвязняў важныя і неабходныя, але на сённяшні дзень мінскі рэжым не мае дастатковых пераваг ад супрацы з Захадам па пытаннях палітвязняў. Знешняя палітыка рэжыму лягла пад крамлёўскія наратывы амаль цалкам. Лукашэнку больш не дазволена гуляцца ў самастойную лінію Мінск-Захад.

Таму, як бы ні прыкра гэта гучала — нават гуманітарны спіс тых, хто заўтра памрэ за кратамі, хутчэй за ўсё застанецца без зрухаў. І мы з вамі будзем запамінаць усё новыя прозвішчы памерлых палітвязняў.

Маё меркаванне не экспертнае, я не маю досведу ў перамовах пра вызваленне закладнікаў, а я вышэй пісаў, чаму важна абапірацца на меркаванне сапраўдных экспертаў.

Але я эксперт у іншых рэчах — у непасрэднай дапамозе ды ратаванні людзей, і я ведаю, што маю рабіць у гэтай сітуацыі.

Працягваць падтрымліваць палітвязняў і іх сваякоў, эвакуяваць людзей, калі гэта атрымліваецца, займацца рэабілітацыяй і сацыялізацыяй тых, хто адсядзеў сваё і выйшаў. Можа, гэта і не так хайпова, але дакладна працуе.

Каментары7

  • Гаагага
    04.12.2023
    А ў Стрыжака выпадкова імя не Д'артан'ян ужо?
    Можа, справа не ў "экспэртах", а ў тым, на што гранты можна выбіць? Усе ж памятаем, што менавіта Байсол быў такім першым "экспэртам" па унівэрсальнай юрысдыкцыі, калі можна было грошыкі рубіць на гэтым. Але потым высветлілася, што каб паказваць вынікі, трэба працаваць, а каму ў байсолах хочацца працаваць, у судах завісаць? Вось і кінуў Андрэй гэтую тэму!
    Але што ж такое не пыльнае, каб і грошы атрымліваць, і нібыта камусці дапамагаць, каб фоткі былі для справаздачаў? Палітвязні-рэлаканты! Можа, гэта і не так хайпова, але дакладна працуе. Фінансаванне атрымліваць можна без асаблівых высілкаў. І не дай бог, каб гэтая плыня спынілася, так, Андрэй?
  • Vik
    04.12.2023
    Абсалютна згодны са спадаром Стрыжаком.
  • мнение
    04.12.2023
    Хоть кто то понимает,а не пытается играть на чувствах белорусах.Можно подумать убрать санкции всех выпустят.а тех кого выпустят,то они в Беларуси они найдут работу.А как быть с теми кто сидит за политику но политическими не считаются. Всем политикам которые предлагают прекратить сопротивление или сдаться предлагаю уйтис политики .

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Усе навіны →
Усе навіны

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага5

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго4

Прапаганда ганарыцца, што ВУП хутка расце, а беларусы сталі жыць нашмат багацей. Але ёсць нюансы2

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І прапанаваў сваю версію трагічных падзей

Галоўнае
Усе навіны →