Еўрасаюз выдзеліць 5 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай культуры
Пра намер Еўрасаюза выдзеліць сродкі на падтрымку беларускай культуры стала вядома падчас пасяджэння працоўнай групы па інфармацыі і медыя ў межах Кансультатыўнай групы «ЕС — Беларусь», паведамляе тэлеграм-канал Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.
Сярод удзельнікаў працоўнай групы з беларускага боку была прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліна Коўшык, ад якой пра гэта і стала вядома.
«Я вельмі радая перадаць словы кіруючага дырэктара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Міхаэля Зіберта, што на падтрымку беларускай культуры асобна будзе выдзелена 5 мільёнаў еўра.
Мы будзем паведамляць, калі гэтыя грошы будуць даступныя і як іх можна будзе выкарыстаць. Мы вельмі ўдзячныя Еўрасаюзу за дапамогу і разуменне важнасці гэтай тэмы для ўсіх нас», — паведаміла Коўшык.
Каментары