У чатырох раёнах Кіева зафіксавалі каля дзесяці выпадкаў падзення абломкаў ракет.
Мяркуецца. што Расія выпусціла па Кіеве чатыры балістычныя ракеты, магчыма, «Іскандэры».
У трох месцах узніклі пажары, пашкоджаны некалькі шматкватэрных і прыватных жылых дамоў, а ў адным месцы вада з прабітай абломкам ракеты вадаправоднай трубы затапіла вуліцу.
Ваенная адміністрацыя паведаміла ў сваім тэлеграм-канале, што ў чатырох раёнах Кіева зафіксавана каля дзесяці выпадкаў падзення абломкаў ракет.
Ад падзення абломкаў збітых расійскіх ракет пацярпелі 53 чалавекі, у тым ліку шасцёра дзяцей. І колькасць пацярпелых працягвае расці, піша Бі-бі-сі.
Паветраныя сілы Украіны заявілі, што ноччу тэрыторыі краіны была атакаваная 10 ударнымі дронамі тыпу «Шахед» і 10 балістычнымі ракетамі.
Усе цэлі, як сцвярджаецца, былі збітыя. Тып ракет пакуль не паведамляецца.
Каментары