Грамадства66

Ва Украіне Аляксею Талаю пагражае да 15 гадоў турмы або пажыццёвае

Дзейнасць паралімпійца па незаконным вывазе дзяцей расследуюць у межах крымінальнай справы.

Дзейнасць беларускага паралімпійца Аляксея Талая па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з часова акупаванай тэрыторыі Украіны з'яўляецца прадметам расследавання крымінальнай справы, піша «Радыё Свабода».

Як паведамілі «Свабодзе» ў сакратарыяце Упаўнаважанага Вярхоўнай рады Украіны ў правах чалавека, дзейнасць Аляксея Талая расследуецца паводле двух першых частак артыкулу 438 Крымінальнага кодэкса Украіны — парушэнне законаў і звычаяў вайны. Гэтыя крымінальныя правапарушэнні караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў або пажыццёвым зняволеннем.

У той жа час у сакратарыяце ўкраінскага амбудсмена звярнулі ўвагу, што прымусовае перамяшчэнне дзяцей падпадае пад тры артыкулы Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда — генацыд у выглядзе дэпартацыі або гвалтоўнага перамяшчэння насельніцтва, злачынства супраць чалавечнасці і ваеннае злачынства.

Справу расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны. Яе завялі 21 сакавіка 2022 году паводле фактаў расейскіх ваенных злачынстваў ва Украіне. У ёй утрымліваюцца факты забойства і расстрэлаў мірных жыхароў Марыупаля і іншых гарадоў Украіны.

Дзейнасць Талая разглядаецца як адзін з вялікай колькасці эпізодаў у кантэксце супрацьпраўнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей на часова акупаваную тэрыторыю Украіны і далейшую дэпартацыю ў Расею, Беларусь, а таксама прымусовага надання ім расейскага грамадзянства і перадачы пад апеку і ўсынаўленне ў сем’і расейскіх грамадзян.

У сакратарыяце Упаўнаважанага Вярхоўнай рады Украіны ў правах чалавека дадалі, што дадаткова накіравалі следчым матэрыялы аб больш за 2000 ідэнтыфікаваных дзяцей, якіх з верасня 2022-га да траўня 2023 году перавезлі ў дзіцячы цэнтр «Дубрава» ў Мінскай вобласці.

«У кампетэнтныя органы таксама накіравалі інфармацыю пра так званае «аздараўленне» дзяцей з акупаванай тэрыторыі Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, да якога былі залучаныя беларускія высокія адказныя асобы, спартоўцы, у прыватнасці паралімпіец Аляксей Талай, генеральны дырэктар расейскага «дабрачыннага фонду» «Поверь в себя», і непасрэдна старшыня беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў», — адзначаецца ў адказе на афіцыйны запыт «Свабоды».

На пытанне, ці зʼяўляецца Аляксандр Лукашэнка фігурантам гэтай крымінальнай справы, у сакратарыяце Ўпаўнаважанага Вярхоўнай рады Украіны ў правах чалавека не адказалі.

У той жа час адзначылі, што перамовы аб вяртанні дзяцей ва Украіну праводзяць толькі з Расеяй.

«Упаўнаважаны адпаведна сваёй кампетэнцыі і мандату ёсць адзіным камунікацыйным каналам між амбудсменамі Расеі і Украіны. Але нават нягледзячы на гэта, вяртанне дэпартаваных і прымусова перамешчаных дзяцей адбываецца вельмі марудна і складана праз невыкананне Расеяй дамоўленасцяў, а таксама сталае зняпраўджанне расейскім бокам фактаў дэпартацыі дзяцей», — адзначаецца ў адказе на запыт «Свабоды».

Цяпер ва Украіну змаглі вярнуць 387 дзяцей, у той час, як агульная колькасць незаконна вывезеных дзяцей перавысіла 19 тысяч.

Каментары6

  • Втья
    14.12.2023
    Пускай сунется туда и там загребут безрукого и безногого.
  • Контр
    14.12.2023
    А тыя, хто Халакост ажыццяўляў і падчас Валынскай разні дзяцей забіваў разам з цяжарнымі жанчынамі, зараз ва Украіне героі. "1984-ы" сённяшнія кіеўскія бандэраўцы зрабілі яваю.
  • За Свабоду!
    14.12.2023
    Контр, Таварыш расійскі бот, які працуе праз гукглперакладчык, Халакост зрабілі саюзнікі тваёй камуняцкай Расіі-СССР, на якую раўняецца і твой Пуцін, такой жа фашыст, як Гітлер і Сталін.

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку30

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду1

Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі1

Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму

Спікер літоўскага парламента заклікаў не пагаршаць умовы для беларусаў у Літве8

Жудасная аварыя на Віцебшчыне: адзін чалавек загінуў

Памёр лідар французскіх нацыяналістаў Жан-Мары Ле Пэн2

Лукашэнка адказаў Зяленскаму: Беларусь, вядома, жыве11

Ва Украіне абралі слова 2024 года. Яно звязанае з прымусовай мабілізацыяй1

У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Для Белоруссии не засталося аргументаў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку30

Лукашэнкаўцы ўпершыню за доўгі час паказалі Віктара Бабарыку

Галоўнае
Усе навіны →