Рада ЕС вырашыла пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў Еўрасаюз
Пра прыняцце Еўрарадай рашэння аб пачатку перамоў з Украінай і Малдовай паведаміў у сацсетцы X яе кіраўнік Шарль Мішэль.
«Еўрапейская Рада прыняла рашэнне адкрыць перамовы аб уступленні ў ЕС з Украінай і Малдовай. Еўрапейская Рада дала Грузіі статус кандыдата», — гаворыцца ў паведамленні.
Што тычыцца Босніі і Герцагавіны, то перамовы з ёй пачнуцца, «як толькі будзе дасягнута неабходная ступень адпаведнасці крытэрам сяброўства».
Украіна атрымала статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз у чэрвені. 8 лістапада гэтага года Еўракамісія рэкамендавала Радзе ЕС пачаць перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы ў гэту арганізацыю.
Каментары