Шаранговіч закідвае шайбу ў пятым матчы запар. Ён найлепшы снайпер «Калгары»
У матчы рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі «Калгары Флэймз» на хатнім лёдзе сёння ноччу перамог «Тампу-Бэй» з лікам 4:2.
Беларус Ягор Шаранговіч гуляў у першым звяне і закінуў шайбу на 27-й хвіліне.
Ягор, які перайшоў у «Калгары» ўлетку з «Нью-Джэрсі», закідвае шайбы пятую гульню запар (на гэтым адрэзку ў яго шэсць шайбаў і два галявыя пасы).
Ягор — найлепшы снайпер каманды, у яго 11 шайбаў і чацвертае месца ў камандзе па сістэме гол+пас (11+7).
У абаронцы «Калгары» Іллі Салаўёва — 6 гульняў, 2 (0+2) балы.
«Калгары» перапыніў серыю з чатырох паражэнняў запар і з 29 баламі ў 31 гульні ідзе на 10-й пазіцыі ў табліцы Заходняй канферэнцыі.
Каментары