Гістарычнаму цэнтру Навагрудка прысвоілі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння
18 снежня Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці шасці новым аб’ектам і элементам.
Гістарычнаму цэнтру Навагрудка XII-XX стст. надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» (то-бок міжнароднае значэнне).
Беларускія гісторыкі лічаць, што Навагрудак быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Адна з яго каштоўнасцяў — рэшткі замка, які існаваў тут ужо ў XI-XII стагоддзі.
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоілі касцёлу святога Лаўрэнція 1913 г. ва Ушачах з аднясеннем да катэгорыі «2» (нацыянальнае значэнне).
Капліцы святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII ст. у в. Краснаазёрнае Смаргонскага раёна з аднясеннем да катэгорыі «3» (рэгіянальнае значэнне).
Касцёлу святога апостала Андрэя 1908-1914 гг. у Лынтупах Пастаўскага раёна з аднясеннем да катэгорыі «3» (рэгіянальнае значэнне).
Таксама статус гісторыка-культурнай спадчыны прысвоены культуры беларускай дуды на Гомельшчыне (катэгорыя «Б») і тэхналогіі аплятання бяростай ганчарнага посуду ў Віцебскай вобласці (катэгорыя «Б»).
-
Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі
-
Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага
-
Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду
Каментары