Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося на мінулым тыдні, піша «Вясна». Сафараву і ягонай жонцы, адвакатцы Юліі Станкевіч, інкрымінаваны «народны» артыкул 342 КК. Дзе іх утрымліваюць — невядома.
Эльдар Сафараў вядомы сваёй працай на шэрагу гучных судовых працэсаў. У 2010 годзе ён быў пракурорам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча.
Пайшоў з органаў Сафараў восенню 2020-га. У каментары журналістам ён тады сказаў:
«Так, мой сыход звязаны з падзеямі лета і восені. Але ў сістэме застаецца шмат выдатных людзей, і кіраўнікоў, і падначаленых, таму гэтым каментаром я і абмяжуюся — не хачу супрацьпастаўляць сябе ім, не хачу, каб хоць адно слова было выкарыстана супраць іх».
Чытайце таксама:
Звольніўся аўтарытэтны пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў
У Браславе затрымалі супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры
Каментары