Свет99

Эстонія стала першай постсавецкай краінай, якая дазволіла аднаполыя шлюбы

У Эстоніі ўступіў у сілу закон аб раўнапраўі. Пачынаючы з 1 студзеня 2024 года двое паўналетніх людзей незалежна ад свайго полу могуць заключыць шлюб.

На фота: беларусы на гей-парадзе ў Вільні ў 2023

Такое рашэнне было прынята паўгода таму, за яго прагаласавала 54% дэпутататаў парламента. Зрэшты, прыблізна такую самую падтрымку ідэя аднаполых шлюбаў і мае ў грамадстве.

Заключэнне шлюбаў — наступны этап пасля дазволу на так званае афіцыйнае партнёрства. Гэты дакумент эстонскія грамадзяне маглі аформіць ужо на працягу 10 гадоў. З ім прадстаўнікі ЛГБТ, напрыклад, маглі ўступаць у спадчыну пасля смерці партнёра.

Эстонія стала першай постсавецкай дзяржавай, якая легалізавала аднаполыя шлюбы. Адметна, што гэта краіна, у якой, паводле апытанняў, самая меншая доля вернікаў сярод усіх экс-суседзяў па СССР.

Каментары9

  • ?
    02.01.2024
    бабруйчанін, калі вас гэта ня тычыцца, дык чаго вам тут выказвацца ?.. Едзьце ў Эстонію, ды сьмела бярыцеся шлюбам, навошта маскіруецеся ?
  • пытанне
    02.01.2024
    Чаму толькі двое? чаму толькі паўналетніх? чаму толькі людзей? рэтраграды нейкія... 

    Калі сур'ёзна, то варта абмежавацца магчымасцю заключаць брачныя дамовы. А так і магчымасць усынаўляць дзяцей атрымалі, напэўна. Якіх народзяць, тых хай і гадуюць. Не ўсе спосабы сэксуальнай актыўнасці аднолькава рэзультатыўныя. Гэта і любых іншых актыўнасцяў тычыцца. 
  • Вадзім
    02.01.2024
    пытанне, дзяўчатам што праз анкалогію яечнікі выдалілі альбо ад нараджэння не функцыянавалі таксама так сказаць - якіх самі народзіце, тых і гадуйце? Ці калі такая дзяўчына ажаніўшыся з бясплодным хлопцам, то ім усынаўляць можна, а калі зь дзяўчынай - то ўжо не?

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →