У Мінску аштрафавалі кіроўцу маршруткі, які вазіў вельмі мала пасажыраў
Кіроўца ў лістападзе мінулага года працаваў па маршруце «Новая Баравая» — «Станцыя метро «Усход» і за 5 гадзін 20 хвілін перавёз усяго пяць пасажыраў.
Аднак высветлілася, што кіроўца перавёз значна больш людзей, а вось чэкі выдаваў толькі абраным. За парушэнне кіроўцу далі штраф у памеры 5 базавых велічынь (200 рублёў), нягледзячы на адсутнасць папярэдніх парушэнняў.
Чытачка Onliner.by здзівілася такой нізкай колькасці пасажыраў.
«Па вечарах гэтая маршрутка часта бітком, людзі вісяць адзін на адным, а квіткоў амаль ніколі не выдаюць. Акрамя таго, вельмі часта яны ездзяць не па раскладзе», — расказала дзяўчына.
Каментары