Медыянны заробак у Беларусі ў лістападзе 2023 года склаў 1499 рублёў 50 капеек «бруднымі» да выплаты падаходнага падатку.
«Чыстымі» медыянны заробак складае 1289,5 рубля.
Калі браць па сярэднім курсе даляра за другое паўгоддзе (3,1716), то «бруднымі» заробак складзе 427,8 даляра, а «чыстымі» — 406,5 даляра.
Медыянны заробак называецца два разы на год. Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заробкі на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова менш гэтага значэння. Такім чынам медыянны заробак лепш адлюстроўвае сітуацыю з заробкам, чым лічбы сярэдняга заробку.
У лістападзе сярэдні заробак склаў 1975,6 рубля «бруднымі».
Паводле звестак за май 2023 года, медыянны заробак «бруднымі» склаў 1401 рубель, або 1204,8 «чыстымі».
Каментары