Грамадства1717

Асцярожна, адбываюцца масавыя спробы ўзлому тэлеграм-акаўнтаў беларусаў. Расказваем, як абараніцца

Нашы чытачы паведамляюць, што за апошні месяц у іх саміх або іх знаёмых былі спробы ўзламаць акаўнты на беларускіх нумарах. Простыя правілы дазволяць вам не даць захапіць акаўнт.

Калаж «Нашай Нівы»

Што вядома?

Спробы ўваходу ў акаўнт беларусаў адбываюцца рэгулярна, але апошнім часам яны пачасціліся. Імаверна, гэта робяць беларускія спецслужбы — яны атрымліваюць смс за чалавека.

Як зразумець, што вас спрабуюць узламаць?

Калі ваш тэлеграм-акаўнт зарэгістраваны на беларускі або расійскі нумар і мае ўключаную двухфактарную аўтэнтыфікацыю, так званы «Воблачны пароль», то вам прыйдзе апавяшчэнне пра незавершаную спробу ўваходу.

Калі ў вас няма двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, то фактычна — ніяк. Спецслужбы могуць лёгка ўвайсці ў ваш акаўнт, спампаваць у ім што хочуць, выдаліць сляды ўваходу ды выйсці.

Першы этап абароны ад узлому — двухфактарная аўтэнтыфікацыя

Галоўнае, што вам трэба зрабіць — праверыць, ці ўключаная ў вас двухфактарная аўтэнтыфікацыя. Калі яна не ўключаная, то абавязкова ўключыце яе. Для гэтага націсніце на сімвал трох крэсак у левым верхнім куце экрана. Абярыце «Налады».

Налады тэлеграма

Далей — «Прыватнасць і бяспека».

Меню «Налады»

Далей націсніце «Прыватнасць і бяспека».

Меню «Прыватнасць і бяспека»

Калі насупраць «Двухэтапнай праверкі» напісана «Укл.», то гэта значыць, што двухфактарная аўтэнтыфікацыя ўключаная. Калі напісана «Выкл.», то варта яе ўключыць. Для гэтага націсніце на пункт «Двухэтапная праверка».

Пункт меню «Двухэтапная праверка»

Пасля націсніце кнопку «Задаць пароль». Адкрыецца меню, дзе трэба яго ўвесці, а пасля паўтарыць. Звярніце ўвагу — ён мусіць быць унікальным і адрозным ад іншых вашых пароляў, але неабавязкова вельмі складаным. Галоўнае, каб ён не складаўся толькі з лічбаў або простых літараў. Гайд па стварэнні добрага пароля ёсць тут.

Этап стварэння пароля для двухфактарнай аўтэнтыфікацыі ў тэлеграме

Далей вам прапануюць зрабіць падказку для пароля з пары словаў. Рабіце гэта па вашым выбары, галоўнае, каб у падказцы не ўтрымліваўся сам пароль. Або націсніце «Прапусціць».

Этап стварэння падказкі для пароля двухфактарнай аўтэнтыфікацыі ў тэлеграме

На наступным кроку вам прапануюць абраць e-mail для ўзнаўлення акаўнта на выпадак, калі вы забудзецеся пароль. Для бяспекі гэта так сабе — пароль лепш памятаць, дый e-mail таксама могуць узламаць і зайсці ў ваш акаўнт у тэлеграме. Але калі вы ўпэўненыя ў бяспецы вашай электроннай скрыні, то можаце абраць e-mail як опцыю.

Этап указання e-mail для ўзнаўлення пароля для двухфактарнай аўтэнтыфікацыі ў тэлеграме

Каб з'явілася кнопка «Прапусціць», спачатку націсніце на сінюю стрэлку, нічога не ўводзячы ў полі e-mail. Пасля гэтага ўсплыве акенца з папярэджаннем.

Акенца пацверджання адмовы ад выкарыстання электроннай пошты як спосабу ўзнаўлення воблачнага пароля

Націсніце «Прапусціць». Двухфактарная аўтэнтыфікацыя ўключаная.

Праверка на лішнія прылады

Пасля гэтага праверце, ці няма ў вашым тэлеграме чужых прыладаў. Для гэтага вярніцеся ў «Налады» і націсніце пункт «Прылады».

Пункт «Прылады» меню «Налады»

Калі там ёсць нейкія падазроныя прылады, якіх вы не памятаеце, націсніце на назву прылады і пасля ўнізе абярыце пункт «Скончыць сеанс».

Адна з прыладаў у меню «Прылады»

Пасля гэтага з'явіцца акно пацверджання. Націсніце «Скончыць».

Акенца пацверджання завяршэння сеансу

Што яшчэ можна зрабіць?

Па-першае, пераканайцеся, што ў вас выстаўленыя максімальныя налады прыватнасці. Для гэтага зайдзіце ў пункт «Прыватнасць і бяспека». Максімальныя налады прыватнасці выглядаюць так.

Пункт меню «Прыватнасць і бяспека» з выстаўленымі на максімум наладамі бяспекі

Калі не, то ўключыце іх. Асабліва звярніце ўвагу на тое, каб быў схаваны ваш нумар. Для гэтага зайдзіце ў пункт «Нумар тэлефона». Налады мусяць быць такімі, як на скрыншоце ніжэй.

Пункт меню «Нумар тэлефона»

Па-другое, перанясіце акаўнт на замежны нумар. Самы надзейны варыянт — папрасіць чалавека, якому вы давяраеце, набыць сім-карту за мяжой і зарэгістраваць новы акаўнт на гэты нумар.

Менш надзейны варыянт — сэрвісы віртуальных нумароў. Пра іх мы падрабязней пісалі ў адмысловым гайдзе.

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

Па-трэцяе, перапытайцеся ў вашых сяброў і знаёмых у Беларусі, ці добра абаронены іх акаўнт. Калі не, то навучыце іх, як яго абараніць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары17

  • АБС
    17.01.2024
    А лепш ўвогуле не карыстайцеся гэтай расейскай(!) праграмай. Вы верыце ў добрых рускіх? Колькі можна быць такімі наіўнымі. На Нн здаецца друкаваўся артыкул, дзе простымі і зразумелымі словамі была напісана тэхнічная інфармацыя, дзе знаходзяцца серверы, што код тг закрыты, што персанал дагэтуль працуе ў Расеі. Колькі можна верыць д'ябалу?
  • Курдюк
    17.01.2024
    АБС, дык і Цікток такая ж гідота, як і дураўскі Целеграм.
  • ЕMIL
    17.01.2024
    Я только хочу дополнить своим примером.
    В декабре мне стал настойчиво писать в Телеграмме какой-то доброжелатель, который нашёл все мои посты в разных чатах и предложил помочь мне их удалить.
    Так вот суть! К каждому моему комментарию он прикрепил ССЫЛКУ НА КОТОРУЮ НАДО НАЖАТЬ И КОММЕНТАРИЙ ЯКОБЫ УДАЛЯЕТСЯ. НИ В КОЕМ СЛУЧАЕ НЕ НАЖИМАЙТЕ НА ЭТУ ССЫЛКУ.
    ЭТО ЛОВУШКА. ВАС СРАЗУ ВЫЧИСЛЯТ И ЗА ВАМИ СРАЗУ ПРИДУТ. (Если, конечно, вы в Беларуси). Надеюсь, кому-то это замечание поможет.

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →