Эканоміка1111

Лукашэнка няшчадна паляпшае інвестклімат у краіне. Яшчэ адна навацыя для замежных бізнэсменаў

Меры па процідзеянні вываду капіталу з Беларусі павінны ўключацца вокамгненна, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна. І анансаваў чарговыя меры.

Адной з тэм нарады 18 студзеня стала супрацьдзеянне вываду капіталу.

Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь прапануе замежным інвестарам адны з лепшых умоў у свеце, у іх ліку прэферэнцыі, ільготы, інфраструктуру і шмат іншага: «Прыходзь і працуй», — сказаў ён.

Праблемы ж, як вынікае, пачнуцца, калі інвестар стане атрымліваць прыбытак.

«Прыходзь і працуй. Але не дзеля нажывы за кошт нашага народа, — удакладніў Лукашэнка. — А калі нехта паспрабуе, ёсць механізмы супрацьдзеяння і ўразумення».

Лукашэнку хвалюе адток грошай у «недружалюбныя» краіны, а таксама «мэтанакіраваны вывад прыбытку за межы Беларусі».

«На практыцы загараджальныя меры павінны ўключацца вокамгненна і без усялякага разварушвання», — запатрабаваў ён.

«Каб абараніць нашу эканоміку ад бязмежжа Захаду ва ўмовах нарастальнага санкцыйнага ціску, мы прынялі шэраг сістэмных дакументаў, і сёння ні адзін акцыянер або ўласнік, які мае грамадзянства недружалюбнай краіны, не мае права без спецыяльнага дазволу ўрада і ўнёску ў бюджэт распрадаваць маёмасць, агаляючы асноўныя фонды эканомікі», — нагадаў ён.

Як прыклад Лукашэнка прывёў Макдональдс, з якім у Беларусі «выдатна разабраліся». «Мы дамовіліся: ніякай маёмасці мы нікому не прадаём, не перадаём, калі ў выніку санкцый ці нейкіх іншых прычын замежнікі, якія маюць тут уласнасць, прадпрыемствы, кампаніі, сыходзяць з нашага рынку.

Як я казаў, дасвідос — мы разбярэмся самі. І, як паказвае той жа «Макдональдс», мы выдатна ў гэтым разабраліся: людзі з задавальненнем ходзяць туды», — дадаў ён. 

Што будзе новага

Раней беларускі ўрад вызначыў парадак выдачы дазволаў на продаж бізнэсу замежнікамі і іншыя падобныя дзеянні.

Цяпер замежнікі будуць атрымліваць дазвол не толькі на продаж акцый ці доляў у кампаніях. Дазвол трэба будзе таксама на продаж маёмасці (долі ў ёй) і на рэарганізацыю юрыдычнай асобы, у якой сярод уласнікаў ёсць замежныя грамадзяне.

Орган улады ў сваю чаргу не толькі вырашыць, ці магчымы продаж бізнэсу, але і вызначыць, які ўнёсак за гэта трэба зрабіць у дзяржбюджэт.

Каментары11

  • Эканаміст
    18.01.2024
    Калісьці была размова з адным "беглым" бізнэсмэнам дэрмакратам-заходнікам, які шмат чым абураўся ў Беларусі, але толькі на словах. Пытаю: ну, сваім працаўнікам ты ж добра плаціў? Кажа: не, сярэднюю па рынку -- 500 рублёў. Быў шакаваны і непрыемна здзіўлены. На ўсе мае заўвагі, што, напрыклад, Беларуськалій плаціць звычайным электрыкам на паверхні не сярэднюю па рынку, а значна болей, і што ў бізнэса, тым больш паспяховага, павінна быць яшчэ і сацыяльная адказнасць, ён адказваў: не, я плаціў сярэднюю па рынку! Вывады рабіце самі...
  • лёлік
    18.01.2024
    Прыходзь і працуй. Але не дзеля нажывы за кошт нашага народа
    ======================================
    А чаме нейкі умоўны швед павінен працаваць задарма на карысць беларускага народу? У цябе дядзя з галавою ўсё ў парадку? Не, з гэтым чудам Беларусь ніколі не пабачыць заробак хаця б ў 1000 даляраў (акрамя сілавікоў і государевых людзей). Хутчэй краіна скаціцца да 150 даляраў, якія між іншым і сёння атрымлівае шмта працуючых беларусаў. Кітайцы правялі на парадак болей рынкавых рэформаў, а для інвестараў стварылі райскія умовы і сёння яны другая эконаміка свету. А тут сядзціь дыназаўр з андропаўскай эпохі ў цэнтры Еўропы ў 21-м стагоддзі. Мрак. 
  • -
    18.01.2024
    Эканаміст, вы хотите, чтобы компания платила сотрудникам больше, чем та цена, за которую они готовы продать свои услуги? Можно вас попросит объяснить значение пересечения кривой спроса и кривой предложения? А то закрадывается предположение, что вы пропагандист, а не экономист.

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →