У інстаграме іх масава закідваюць скаргамі ботаў.
Масавыя скаргі сыплюцца на профіль Святланы Ціханоўскай у інстаграме.
«Рэжым палічыў, што, задушыўшы свабоду слова ў Беларусі, ён зможа і ў сеціве «забаніць» галасы людзей, якія з ім не згодныя. Што ж, давайце паставім яму «лайк» за такую ідэю пад кожным пастом у маім акаўнце і акаўнце тых, каго цяпер атакуюць», — напісала Ціханоўская.
Пад атаку трапіў таксама праект дапамогі палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка».
«Давялося зрабіць старонку на час закрытай. Мы атрымалі 198 скаргаў, і гэта згубна для нашай старонкі. Таму, калі ласка, падпісвайцеся на нас, распавядайце сябрам пра нас. Мы вельмі стараемся», — паведаміла стваральніца праекта Яўгенія Доўгая.
Падобная сітуацыя і з акаўнтам ініцыятывы «Моладзевы блок».
Раней пра атаку сайта паведаміў фонд «Байсол».
«Сёння зранку мы перажылі самую моцную і прафесійную кібератаку. Спецыфіка атакі была ў тым, што яна праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі, з якімі мы раней не сутыкаліся. Але атака была паспяхова адбітая.
Доступ да сайта можа быць часткова абцяжараны і недаступны з некаторых рэгіёнаў, але гэта выключна для вашай бяспекі. Сайт, плацежная сістэма і сістэма захоўвання персанальных даных пад аховай і знаходзяцца ў працоўным стане», — паведаміў сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.
-
Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі
-
«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў
-
Краязнаўцы Жодзіна паказалі, як разбураецца Багуслаў Поле — месца, дзе пачалася гісторыя горада
Каментары