Як стала вядома, ізраільскі консул дамовіўся з іміграцыйнымі органамі Тайланда аб дэпартацыі ў Ізраіль Аляксандра Умана (Шура «Бі-2») і яшчэ пяцярых артыстаў гурта. Учора ў Ізраіль ужо вылецеў саліст групы Ягор Бортнік (Лёва «Бі-2»).
«Тыя, хто вышукваецца з палітычных ці іншых прычын, не будуць адпраўленыя назад у Расію», — заявіў раней намеснік начальніка іміграцыйнай паліцыі Тайланда Пантама Нутнарот.
Да гэтага стала вядома, што дэпартацыі музыкаў «Бі-2» з Пхукета ў Расію дамагаўся асабіста генеральны консул Расіі Уладзімір Сасноў.
Неўзабаве ў тэлеграме гурта з'явілася паведамленне, што ягоныя ўдзельнікі ўжо пакінулі Тайланд і ляцяць у Тэль-Авіў.
@nashaniva Музыканты з «Бі-2» на волі. Што яны расказваюць #беларусь #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #би2лучшие #бобруйск ♬ Молитва (Из к/ф "Молитва") - Би-2 Чытайце таксама:
«Яны не палітвязні». Міграцыйная паліцыя Тайланда пракаментавала затрыманне музыкаў «Бі-2»
Аднаго з музыкаў «Бі-2» вызвалілі, ён чакае самалёта ў аэрапорце ВІДЭА
Пяцёра ўдзельнікаў групы «Бі-2» адмовіліся ад сустрэчы з расійскім консулам
«У камеры ляталі невядомыя мне насякомыя». Расказваем пра тайскія турмы, дзе сядзяць рокеры з «Бі-2»
Каментары