На старонцы ў фэйсбуку Смаргонскай памежнай групы з'явілася паведамленне, якім мясцовыя жыхары заклікаюцца паведамляць памежнікам пра сустрэчы з мігрантамі з усходніх і паўднёвых краін.
«У цяперашні час пачасціліся выпадкі з'яўлення паблізу дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь грамадзян афра-азіяцкага і каўказскага рэгіёну, Блізкага Усходу, якія часцяком маюць на мэце наўмыснае парушэнне мяжы. Акрамя таго, такія грамадзяне здзяйсняюць крадзяжы і падпалы ў прымежных населеных пунктах», — б'юць трывогу памежнікі.
У сувязі з гэтым Смаргонская памежная група заклікае мясцовых жыхароў «быць максімальна пільнымі і паведамляць пра знаходжанне невядомых асоб у памежнай зоне».
Таксама памежнікаў цікавяць «невядомыя асобы славянскай знешнасці, якія цікавяцца праходжаннем мяжы, а таксама месцамі дыслакацыі пагранічнікаў і супрацоўнікаў МУС». Пра іх таксама просяць паведамляць.
Варта адзначыць, што праблема масавай міграцыі выхадцаў з азіяцкіх і афрыканскіх краін праз мяжу Беларусі з Еўрасаюза з'явілася не сёння, яна набыла востры характар яшчэ ў 2021 годзе, калі рэжым Лукашэнкі спрабаваў праз правакаванне мігранцкага крызісу шантажаваць краіны ЕС і вымусіць іх рабіць яму палітычныя саступкі. Пасля цвёрдай і рашучай рэакцыі на гэта з боку ўладаў сумежных Польшчы, Літвы і Латвіі вастрыня крызісу да канца 2021 года спала, але і ў наступныя гады праблема мігрантаў не знікла, і іх спробы незаконна перайсці мяжу рэгулярна фіксуюцца. Пры гэтым неаднаразова публікаваліся доказы таго, што ў дастаўцы да мяжы і спробах яе пераходу мігранты маюць дзейную падтрымку з боку лукашэнкаўскіх сілавікоў.
Мігрантка з Эфіопіі цяжарнай ляцела ў Еўрасаюз, а нарадзіла ў Магілёве
7 чалавек у беларускай форме і балаклавах атакавалі польскіх памежнікаў — Памежная служба Польшчы
Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
Генпракуратура распачала крымінальную справу аб злачынстве супраць чалавецтва за жорсткае абыходжанне з мігрантамі на мяжы з Літвой
Каментары