Анкалагічнае захворванне ў 75-гадовага караля Вялікабрытаніі Карла III выявілі падчас працэдур, звязаных з павелічэннем прастаты, гаворыцца ў паведамленні Букінгемскага палаца.
Пры гэтым кароль працягне працаваць з дзяржаўнымі справамі і афіцыйнай дакументацыяй у звыклым рэжыме.
«Яго Вялікасць вырашыў падзяліцца сваім дыягназам, каб прадухіліць спекуляцыі і ў надзеі, што гэта дапаможа грамадскаму разуменню ўсіх тых, хто ва ўсім свеце пакутуе ад раку», — гаворыцца ў заяве Букінгемскага палаца.
Каментары