Стала вядома, калі з'явяцца першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі
Матэрыялы для вырабу дакумента ўжо замоўленыя і зʼявяцца ў Вільні праз месяц.
«Увогуле мы кажам пра наклад менавіта ўзораў гэтых пашпартоў, якія патрэбныя для пачатку кампаніі па іх прызнанні. Гэта калі мы звяртаемся да ўрадаў іншых краінаў з просьбай прызнаць гэты дакумент і калі мы павінны паказаць, як ён выглядае», — сказаў у студыі «Белсата» Валер Кавалеўскі.
Першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі будуць гатовыя да канца сакавіка 2024 года. Пра гэта паведаміў «Белсату» прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах Валер Кавалеўскі.
Па словах прадстаўніка Абʼяднанага кабінету, матэрыялу, які быў замоўлены, хопіць для вырабу 30 тысяч пашпартоў.
«Але мы іх зможам выдаваць толькі тады, калі ў нас будуць першыя прызнанні. Толькі тады зможам прымаць заяўкі ад людзей, апрацоўваць іх і верыфікаваць, а потым выдаваць людзям пашпарты, каб маглі імі карыстацца», — удакладніў Валер Кавалеўскі.
Ён падкрэсліў, што сам пашпарт Новай Беларусі — толькі частка вялікага праекту.
Вельмі важным яго складнікам будзе орган выдачы, які «павінен будзе адпавядаць высокім стандартам гэтай індустрыі», а менавіта — патрабаванням бяспекі, прававой адказнасці, захавання звестак.
Чытайце таксама:
Каментары
Тым, хто хоча набыць -- раю задумацца, што будзе, калі базы дадзеных <<"пашпартоў">> з вашымі імёнамі й заяўкамі сальюць наупрост у ГУБАЗ, як гэта неаднаразова было: ЧКБ, "План Перамога", данаты. Вы гатовыя ахвяраваць лёсамі і жыццямі сваякоў і сябраў, якія засталіся ў Беларусі, дзеля амбіцый офіса?