«Я, можа, і не магу паехаць у ваш засраны Парыж…» Лебедзеву зусім не бамбіць у адпачынку
Паглядзелі, дзе адпачываюць узімку прыхільніцы рэжыму і чым дзеляцца ў сацыяльных сетках. Спойлер: нехта з зорак беларускага тэлебачання сцвярджае, што пакутуе за мяжою, а нехта спрабуе пераканаць сябе, што не хвалюецца з-за санкцый.
Ксеніі Лебедзевай нават у адпачынку не атрымліваецца выкінуць працу з галавы. Замест таго, каб, лежачы на пясочку ў Дубаі, слухаць, як побач плешчацца Персідскі заліў, яна па звычцы плюецца ядам у бок Захаду.
«Я, можа, і не магу паехаць (часова) у ваш засраны Парыж ці Варшаву, уласна, і не імкнуся, нам і ў Дубаях нядрэнна…» − напісала прапагандыстка ў інстаграме і дадала хэштэг #мысанкциивертели. Адразу бачна, што чалавек сапраўды не перажывае, што не можа паехаць у Еўропу.
Падтрымаць Лебедзеву ў каментарыі прыйшла яе суседка па ўкраінскай базе «Міратворац» Юлія Арцюх. «Кайфуй!» − параіла жонка афіцэра, якую выкінулі з абоймы прапагандыстаў.
Пра што яшчэ думае 36-гадовая Ксенія Лебедзева на пляжы? Апублікаваўшы сваё фота ў купальніку, яна напісала: «Сонца, мора, пляж і ніякіх бэчэбэшнікаў — прыгажосць».
Спявачка Алёна Ланская вядзе сябе больш стрымана. З адпачынку ў тым жа Дубаі яна запосціла ўсяго адзін здымак. Артыстка ў асноўным дзялілася відэа ў сторыс.
А вось новая вядучая БТ Наста Краўчанка (студэнтка Інстытута тэалогіі БДУ і спявачка) паляцела на Кубу. Дзяўчына дзялілася ўражаннямі ад «вострава свабоды».
«Ведаеце, на самой справе тут вельмі стромна. Рэальныя ўмовы жыцця проста агідныя. Дзякуй, што я нарадзілася ў Беларусі», − расказвала яна ў сторыс у першыя дні адпачынку і раіла суайчыннікам дзякаваць богу за тое, што яны жывуць у Беларусі.
Але потым Наста ўсё ж ацаніла Кубу і на развітанне з востравам напісала, што гэтая паездка стала найлепшай у яе жыцці: «І тут, на Кубе, я зразумела, як важна шанаваць кожную сустрэчу і кожнае імгненне. Насамрэч нават кароткае знаходжанне на іншым кантыненце можа змяніць жыццё і ў цэлым стаўленне да яго».
Спявачка таксама растлумачыла, што на некаторых фота ў яе заплаканыя вочы — але гэта ад шчасця.
Каментары