Незвычайнае шэсце людзей у касцюмах жоўтых дапатопных жывёл па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава неадкладна заляцела ў беларускі тыкток.
У сацсетках яго назвалі «паўстаннем дыназаўраў» ці «шэсцем рэптылоідаў». Беларуская сталіца на пэўны час ператварылася ў той самы «парк Юрскага перыяду».
Выказваліся здагадкі, што гэта новая форма супрацоўнікаў Яндэкс-дастаўкі або кантралёраў грамадскага транспарту. Іншыя бачылі ў гэтым шэсці «бульбазаўраў» доказ існавання рэптылоідаў на планеце Зямля, якія, як выявілася, «маскіруюцца пад беларусаў».
Але пасля стала вядома, што гэта аніматары, якія накіроўваліся на адкрыццё новага батутнага цэнтра Hero Park на вуліцы Сурганава.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары