Прэзідэнт самаабвешчанай Абхазіі заявіў, што зацікаўлены ва ўступленні ў Саюзную дзяржаву. Але пры ўмове
Абхазія «хоча быць разам з Беларуссю і Расіяй», заявіў расійскаму ТАСС кіраўнік непрызнанай рэспублікі Аслан Бжанія. Але папярэдзіў: такое магчыма пры ўмове захавання ўласнай незалежнасці рэспублікі.
Паводле яго слоў, «саюзная дзяржава — гэта фармат, пры якім незалежныя дзяржавы дамаўляюцца на ўзаемавыгадных умовах аб стварэнні наддзяржаўных структур».
Бжанія мяркуе, што гэта можа заняць 5-10 гадоў.
«Наша незалежнасць аплачана дарагой цаной, і мы не хочам стаць дзяржавай, якая гэты статус страціла», — сказаў ён.
Абхазія — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі Грузіі, не прызнана міжнароднай супольнасцю. Юрыдычна Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі, аднак Аляксандр Лукашэнка пасля ў 2022 годзе сустрэўся з Бжанія у Піцундзе. У 2023 годзе Лукашэнка прыняў Бжанія ў Мінску.
Каментары