«Луч» выпусціў лімітаваную серыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы
На цыферблатах можна пабачыць склады «жы» і «шы». Перадзаказ лімітаванай серыі гадзіннікаў у рознічных магазінах стартуе сёння.
Унісэкс мадэлі гадзіннікаў маюць дыяметры 31,4 мм і 37,6 мм адпаведна. У калекцыі прадстаўленыя 100 штук гадзіннікаў кожнай мадэлі.
Цыферблат выкананы з мельхіёру з матавым пакрыццём. На заднім вечку гадзінніка размешчаны стылізаваны ўзор беларускай вышыўкі. Нумарацыя гадзін выканана пропіссю, падтрымліваючы тэматыку «мовы», піша прэсавая служба завода.
У гадзінніках усталяваны механізм Луч 1801.1Н — механіка. Цыферблат абараняе трывалае сапфіравае шкло. Корпус выкананы з нержавеючай сталі, папружка — з натуральнай скуры.
«Калекцыя гадзіннікаў «Мова-2024» — гэта адлюстраванне мовы, культуры і гісторыі. Станьце ўладальнікам гэтых унікальных гадзіннікаў і ганарыцеся сваёй спадчынай!» — пішуць стваральнікі калекцыі.
Цана — 499 рублёў.
Асноўны старт продажаў адбудзецца 11 сакавіка.
Каментары