Лёс грошай, сабраных на лячэнне памерлай у Варшаве беларускі, бярэ пад кантроль польская дзяржава
Зранку 1 сакавіка ў Варшаве памерла 25-гадовая беларуска Лізавета, згвалтаваная і пакалечаная ў ноч з суботы на нядзелю, 25 лютага, у цэнтры польскай сталіцы. Выданне «Люстэрка» ад крыніцы, блізкай да сям'і беларускі, даведалася, што будзе з грашыма, сабранымі для лячэння і рэабілітацыі Лізаветы.
Як вядома «Люстэрку», цяпер блізкія дзяўчыны вырашаюць юрыдычныя фармальнасці, звязаныя з пахаваннем.
«Адзіны законны прадстаўнік Лізаветы — яе родны брат, але ў яго няма візы для таго, каб прыехаць у Польшчу, — паведаміла крыніца, блізкая да сям'і беларускі. — Мы цяпер спрабуем разабрацца, што нам з гэтым рабіць, хто ўпаўнаважаны яе пахаваць».
Суразмоўца таксама расказаў, што цяпер блізкія чакаюць атрымання рахунку са шпіталя, дзе знаходзілася Лізавета. Дакладную суму, якую неабходна заплаціць за паслугі клінікі, ён не ведае. Медыкі паведамілі яму, што могуць назваць суму толькі законнаму прадстаўніку.
Між тым на лячэнне і рэабілітацыю Лізаветы сабралі больш за 540 тысяч злотых (гэта 436 тысяч рублёў). Са слоў крыніцы, кантроль над выдаткоўваннем гэтых грошай возьме на сябе польскі бок:
«Палякі ўжо адназначна сказалі, што гэты фінансавы збор будзе кантраляваць дзяржава. Умоўна кажучы, калі хтосьці выдаткуе гэтыя грошы на іншыя мэты, то такі ўчынак будзе расцэнены як махлярства. Доступ да рахунку са сродкамі пакуль абмежаваны. Усе выплаты будуць прыходзіць пасля адпаведнай верыфікацыі.
Магчыма, некаторая сума будзе выдаткаваная на адвакатаў, якія абараняюць інтарэсы Лізаветы ў крымінальным працэсе, а таксама на паслугі па легалізацыі неабходных дакументаў і спадарожныя пахаванню».
Для падтрымкі згвалтаванай і пакалечанай у Варшаве беларускі адкрылі дабрачынны збор
МЗС накіравала ў Варшаву запыт наконт згвалтаванай у Польшчы беларускі
У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы
Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве
«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан
Каментары