Выбары беларускіх дэпутатаў заўсёды былі спектаклем. Але сёлета гэта перайшло ўжо любыя межы. Таму мы вырашылі пазнаёміць вас з некаторымі, самымі паказальнымі, асобамі новапрызначаных дэпутатаў.
Хтосьці, як Ігар Марзалюк, плача падчас выступаў Лукашэнкі. Хтосьці, як Алег Гайдукевіч, працягвае сямейную традыцыю імітацыі палітычнага жыцця. Хтосьці, як кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка, атрымлівае дэпутацкую пасаду ў якасці ганаровай пенсіі. А для іншых — гэта толькі першы крок у наменклатурную кар’еру.
Усе падрабязнасці жыцця, словаў і ўчынкаў гэтых і іншых адданых лукашэнкаўскіх прыхільнікаў глядзіце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
Каментары