Спорт2727

Зборная Літвы не хоча гуляць з беларускамі ў футбол. І нават згодная на дзве тэхнічныя паразы

У аўторак у швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы сярод жаночых зборных. Беларусь патрапіла ў групу C1, дзе таксама аказаліся Кіпр, Грузія і Літва.

Траплянне ў адну групу з падапечнымі Юрыя Малеева не ўзрадавала нашых паўночна-заходніх суседзяў. Там ад самага пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне паслядоўна прытрымліваюцца пазіцыі, што да яе заканчэння расійскія і беларускія спартсмены не павінны ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. А год таму літоўскі Сейм аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая заклікае да забароны беларуска-расійскага ўдзелу ў Алімпіядзе-2024. Пры гэтым сваім спартсменам спаборнічаць з прадстаўнікамі Беларусі і РФ літоўскія палітыкі не забаранялі, піша «Трыбуна».

Дык вось, з той пары, як пачалася вайна, літоўцы ўжо ў які раз натрапляюць на беларусаў у футболе і не атрымліваюць ад гэтага ніякай радасці. Спачатку лёсаванне звяло зборныя ў футзале. Літва ўвогуле не хацела гуляць з беларусамі, але пад пагрозай бана ад УЕФА пагадзілася правесці два матчы на нейтральнай тэрыторыі ў Арменіі — і нечакана выкінула суперніка з кваліфікацыі да чэмпіянату свету.

Другі раз мусілі сустрэцца ўжо мужчынскія футбольныя зборныя Літвы і Беларусі ў стыках за права застацца ў дывізіёне С Лігі нацый. Аднак праз падаўжэнне бана Расіі каманда Алоса аўтаматам захавала права гуляць у дывізіёне С, а Літва атрымала ў стыках Гібралтар.

А цяпер гуляць з Беларуссю павінна ўжо жаночая зборная Літвы — і зноў праблема. Прэзідэнт літоўскай федэрацыі футбола Эдгарас Станкявічус назваў чарговае перасячэнне з беларускім супернікам праклёнам. А яшчэ заявіў, што гуляць з камандай Малеева літоўскі бок не мае намеру:

«Лёс грае з намі злы жарт. У нас ёсць гэты праклён, які зводзіць нас з Беларуссю. У мінулым годзе гулялі зборныя па міні-футболе, павінны былі сустрэцца і мужчынскія зборныя ў вялікім футболе, але ўдалося зманеўраваць і не згуляць. Цяпер фартуна «ўсміхнулася» жаночай зборнай. Калі казаць пра спартыўны бок, то лёсаванне цалкам спрыяльнае.

Усе тры каманды можна перамагчы, але гуляць з Беларуссю мы дакладна не плануем», — заявіў Станкявічус.

Сваю заяву кіраўнік футбола Літвы падмацоўвае таксама гатоўнасцю атрымаць пакаранне ад УЕФА, праўда, разлічвае, што яно абмяжуецца тэхнічнымі паразамі.

«Вельмі спадзяюся, што санкцыі абмяжуюцца тэхнічнымі паразамі 0:3, і нашыя дзяўчаты працягнуць удзельнічаць у адборы. Яны здольныя пазмагацца за другое месца ў групе і месца ў наступным раўндзе. Але пакуль такога прэцэдэнту не было. Для мяне самае галоўнае, каб нас не дыскваліфікавалі. Гэта было б самым балючым, бо панізіць у класе нас не могуць — дывізіёна D няма», — канстатаваў Станкявічус.

Капітан зборнай Мільда Люжынайце таксама сказала, што гуляць з беларускамі Літва не будзе, спадзеючыся, што каманда атрымае проста тэхнары і зможа выйсці з групы з другога месца.

«Нам не пашанцавала з лёсаваннем. Пазіцыя адназначная: мы з імі гуляць не будзем. Будзем шукаць таварыскія матчы, каб захаваць тонус. З групы можна выходзіць. Нават без гэтых дзвюх гульняў мы можам фінішаваць другімі ў групе», — сказала Люжынайце.

Варта адзначыць, другога месца для праходу далей можа быць недастаткова. З дывізіёна С пры наяўнасці пяці груп у стыкі выходзіць толькі тры найлепшыя каманды, якія фінішуюць на другой пазіцыі ў сваіх групах.

Каментары27

  • Футбаліст
    07.03.2024
    Слабакі
  • Ага
    07.03.2024
    Не "Літвы", а "Летувы".
  • Праўдаруб
    07.03.2024
    Хай атрымліваю тэхнічныя паразы. Мяркую нашыя каманды будуць не супраць

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары6

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары6

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →