Грамадства1010

Што кажуць эканамісты і бізнэсмены пра Аляксандра Ягорава, новага топ-менеджара Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка вечна шукае талковага рахункавода ў сваю сістэму, якая не генеруе прыбыткаў. Аляксандр Ягораў — ягонае свежае прызначэнне, якое прыйшлося на месца баязлівага фінансіста Максіма Ермаловіча, які не даў рады рабоце, з горам напалам пратрымаўшыся паўтара года. Ягораў — новая надзея — з амерыканскай адукацыяй, свежым мысленнем і крэпкай рэкамендацыяй ад Снапкова.

У цэлым сітуацыя, калі ў Лукашэнкі няма ні афіцыйнага галоўнага па кадрах — кіраўніка Аміністрацыі, — ні начальніка па фінансах і эканоміцы — намесніка кіраўніка адміністрацыі, — даволі рэдкая. 

Вундэркінд Максім Ермаловіч, пакліканы шукаць лекі супраць санкцый і наладжваць эканоміку ў difficult-рэжыме, аказаўся непрацаздольным. Хутчэй за ўсё, ён аказаўся на пасадзе міма сваё волі, таму і не змог праявіцца.

Суразмоўцы «Нашай Нівы» прыводзяць прыклады, што падчас сваёй сціплай, палутарагадовай кадэнцыі, Ермаловіч палову часу фізічна не з'яўляўся на працы, беручы бальнічныя кожны раз, калі даводзілася ставіць свой подпіс пад рашэннем ці займаць чыйсці бок. Яго звольнілі.

Пошукі новага — але смялейшага, — фінансавага генія прывялі да асобы Аляксандра Ягорава. 38-гадовага банкіра, матэматыка і «хлопчыка, які рос пры Снапкове», — як апісваюць яго беларускія банкіры з прыватнага сектара. 

Ягораў (вучыўся ў БДУ ў 2002-2007) прайшоў сваю дарогу ад вядучага эксперта Нацбанка да начальніка Банка развіцця — фінансавай інстытуцыі, праз якую ў Беларусь да канца 2020-га цяклі еўрапейскія грошы. На гэтай пасадзе ён замяніў Андрэя Жышкевіча. 

Як мінімум у Ягорава ёсць рэдкая для беларускага чыноўніка здольнасць — ён умее гаварыць па англійску. Ён скончыў магістратуру ў амерыканскім каледжы Уільямса. 

«Ці даведаўся я нешта новае — не, ці асвоіў новыя тэхнікі — не, ці знайшоў цікавых людзей — часткова. Самае галоўнае, я падсілкаваўся пачуццём, якое можна ахарактарызаваць як жаданне перадаць веды», — адгукаўся сам Ягораў на досвед сваёй вучобы ў Штатах. 

Гэта і не дзіўна. Ёсць нават такі жыццёвы анекдот, што дарагі амерыканскі (брытанскі) універсітэт адрозніваецца ад таннага толькі якасцю студэнтаў.

Проста рэч ў тым, што Ягораў трапіў у Штаты па праграме для чыноўнікаў з адсталых краін. Разам з ім вучыліся афрыканцы, сярэднеазіяты і іншыя прадстаўнікі адсталых эканомік, якім амерыканцы са спачування даюць доступ да сваіх падручнікаў.

Вучыся б Ягораў на канкурэнтнай праграме з топ-менеджарамі кампаній, чыя капіталізацыя большая за памер эканомікі Беларусі, наўрад ці б ён раскідваўся такімі ацэнкамі. 

Зрэшты, гэта справядліва і для ўсёй кар'еры Ягорава — ён падымаўся па тых дарогах, якія для іншых прафесіяналаў былі нецікавыя.

Банкіры прыватнага сектару называюць яго «чалавекам, які трапіў пад уплыў Снапкова».

Маўляў, Снапкоў накіроўваў Ягорава па жыцці, і таму той — не толькі з падзякі, але і з разумення выгодаў — заставаўся на дзяржаўным шляху, у той час калі іншыя, не менш таленавітыя фінансісты, плявалі на работу на лукашэнкаўскую дзяржаву і сыходзілі зарабляць грошы ў прыватны сектар.

«Па прафесійных кампетэнцыях ён нармальны хлопец, не двоешнік. Па чалавечых якасцях таксама не падонак. Таму, уласна, мяне і здзіўляла, для чаго ён працуе на Лукашэнку.

У прыватных размовах ён называў сябе «чалавекам Снапкова», што ў кампаніі выклікала няёмкія ўсмешкі, таму што самае моцнае, што ёсць у Снапкове — гэта ягоная пасада і блізкасць да Лукашэнкі. Акадэмічна ці прафесійна на яго б раўняцца ніхто б не стаў.

Але, з іншага боку, Снапкоў прабіў Ягораву нейкі кар'ерны рух.

Саша працаваў пры Снапкове аналітыкам, даваў нармальныя разборы тых праблем, якія ёсць у эканоміцы, і як іх трэба вырашаць. Потым Снапкоў яго адправіў на работу як прадстаўніка Беларусі ў МВФ — там ёсць такі спецыяльны дэпартамент па Беларусі, дзе працуюць нашы кансультанты. Працавалі, дакладней», — апісвае кар'ерную дарогу Ягорава адзін з беларускіх банкіраў.

Нашы суразмоўцы невысока цэняць узятыя Ягоравым вышыні ў Банку Развіцця. 

«Ягораў пачынаў як банкір, а скончыў у Банку развіцця, у якім ад банка толькі назва. Гэта не банк, а кантора па размеркаванні бюджэтных і буржуйскіх сродкаў.

Банк развіцця з'явіўся пад ціскам заходнікаў і па ініцыятыве Румаса, таму што даваць грошы Еўропы наўпрост беларускім дзяржаўным банкам, якія далей іх выдзяляць пад нярынкавы працэнт «каму трэба», проста нязручна. Румас як старшыня Белаграпрамбанка гэта разумеў лепш за ўсіх, і таму прасоўваў гэтую гісторыю.

А кіраваць канторай, якую залілі грашыма, і пры гэтым размяркоўваць яго на спрэчныя праекты — такое сабе прафесійнае дасягненне.

Для мяне тут заслугі ніякай няма, таму што да зараблення гэтых грошай кіраўніцтва Банка развіцця не мае ніякага дачынення. У тваім распараджэнні альбо падаткі беларусаў, альбо фандзіраванне заходнікаў, якога ўжо няма.

Праявіць тут кіраўнічы геній няма дзе, гэта дзяржаўная пасада.

Саша — прафесійны выканаўца, з лагічным кар'ерным ростам. Чалавек, упісаны ў сістэму.

Зноў жа — няма з каго выбіраць. Колькасць прафесіяналаў, якія не адзначыліся ні ў подпісах, ні ў мітынгах, ні ў допісах фэйсбука, мінімальная. Ягораў — не самы адораны банкір на службе Лукашэнкі. Але, можа быць, адзін з самых адораных, якія ў Лукашэнкі ёсць.

Ну і з ягоным прызначэннем звязаная не вельмі прыгожая гісторыя. Яго прывёў і паручыўся за яго чалавек, які потым быў звольнены за ўдзел у пратэстах. А Саша хаця і мог сказаць слова, нічога не сказаў, ніякім чынам не заступіўся, вось і ўся характарыстыка», — сказаў іншы беларускі банкір.

Беларускі бізнэс, які сутыкаўся з Ягоравым, ацэньвае яго пазітыўна. 

«Ён нармальны. Наколькі магчыма ў гэтых умовах, быў рыначнікам. Ну, у Штатах вучыўся на магістратуры — лепш за Акадэмію кіравання. Ну і ён не мацёры чыноўнік, у ім яшчэ чалавечае нешта ёсць.

Ягораў кантактаваў з жывымі людзьмі, нармальнымі, а не такімі ж, як сам. Не самае кепскае прызначэнне. Чым больш адэкватных там, чым лепш. Хаця пасада яго, безумоўна, сапсуе», — выказаў думку адзін з бізнесменаў, які перасякаўся з Ягоравым. 

Ягораў выступаў на Кастрычніцкім эканамічным форуме 2019 года. Ягоную прамову можна паглядзець на далучаным відэа, пачынаючы з 45 хвіліны. 

Там ён выказаў думкі, уласцівыя прагрэсіўным дзяржаўным эканамістам, але банальныя дла ўсёй астатняй публікі. 

Ён сказаў, што аддача капіталу на прыватныя праекты вышэйшая за аддачу капіталу на праектах, навязаных дзяржавай. 

А таксама пакрытыкаваў высмоктванне мазгоў ІТ-сферай: таму што, маўляў, у іншых сферах, магчыма, гэтыя мазгі маглі б прынесці большую аддачу, калі ацэньваць яе ў грошах. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Каліновец
    07.03.2024
    Расейцы забілі героя Беларусі, а яны посцяць на першай старонцы байкі пра нейкага чарговага лукашэнкаўскага халуя. Ні гонару-ні сораму!
  • Кадровик
    07.03.2024
    Все верно. Егоров - обыкновенный работник Минэкономики. Снопков его толкал. Но он не банкир. Абсолютно бездарно проявил себя в Беларусбанке. А Банк развития не является банком. Это касса распределения бюджетных денег. При Румасе еще как-то держалось. Потом пришел очкарик из МТбанка, развалил выстроенную систему, ну а Егоров добил в принципе структуру, набрал нзнакомых болванов на руководящие должности. И в администрации не с его головой работать. Мелкая голова.
  • Лукашенко украл белорусские деньги!
    07.03.2024
    До фонаря, что кажуць, что какой он специализд)) По ходу для бутафории потребовался крендель с банковским образованием и прошлым. И так как арабская фирма, что купила австрийскую долю в Приоре совсем никакая, то он пришелся в самый раз))

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»38

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →