Далейшыя атакі могуць прывесці да росту сусветных цэн на нафту.
ЗША папрасілі Украіну спыніць атакі на расійскія НПЗ, паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы. Па словах суразмоўцаў выдання, Вашынгтон асцерагаецца, што ўдары беспілотнікаў па расійскіх НПЗ могуць прывесці да росту сусветных цэн на нафту, а таксама справакаваць меры ў адказ з боку Масквы.
Амерыканская адміністрацыя, піша FT, неаднаразова аб гэтым папярэджвала высокапастаўленых чыноўнікаў Службы бяспекі Украіны (СБУ) і Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны (ГУР). Абодва гэтыя падраздзяленні з пачатку поўнамаштабнай вайны ўвесь час пашыраюць уласныя праграмы беспілотнікаў для нанясення ўдараў па расійскіх цэлях на сушы, у моры і ў паветры, піша «Медуза».
Адна з крыніц выдання заявіла, што Белы дом усё больш расчароўваецца ў атаках украінскіх дронаў па нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, складах і сховішчах на захадзе Расіі.
Каментары