Цікавая гісторыя ўчора здарылася на вуліцы Галавацкага.
У 20:45 гомельскім ратавальнікам паступіла паведамленне пра аказанне дапамогі. Трэба было зняць паўліна з навеса пад'езда шматкватэрнага дома.
Работнікі МНС пры дапамозе трохкаленнай лесвіцы спусцілі птушку на зямлю. Паўлін не пацярпеў. У ветэрынарнай дапамозе патрэбы таксама не меў.
Адкуль там узяўся паўлін, не паведамляецца.
Каментары