Рэжысёра Андрэя Гнёта суд у Бялградзе пакінуў пад вартай да вынясення рашэння
Пазасудовая калегія ў сталіцы Сербіі разгледзела справу наконт экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь, пасяджэнні праходзілі 26 сакавіка і 1 красавіка.
На слуханнях з суддзёй па папярэднім разглядзе разглядаліся пытанні, звязаныя з экстрадыцыяй Андрэя Гнёта ў Беларусь. Па інфармацыі юрыстаў, якія ўдзельнічаюць у працэсе, Андрэй выступіў перад судом і прадставіў усе доказы, якія ён лічыць важнымі.
Зараз калегія з трох суддзяў Высокага суда Бялграда прымае рашэнне аб выкананні ўмоў для экстрадыцыі. Папярэдне, адвакаты чакаюць рашэння чакаюць цягам месяца. Андрэй Гнёт па-ранейшаму застаецца пад вартай, піша Deutsche Welle.
Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысёр, сузаснавальнік «Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY», прызнанага ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі па запыце беларускіх уладаў, якія абвясцілі яго ў вышук праз Інтэрпал у сувязі са справай аб падатках. Абарона настойвае, што пераслед палітычна матываваны, а на радзіме яго могуць чакаць катаванні.
У снежні 2023 года суд першай інстанцыі ўхваліў дэпартацыю Гнёта ў Беларусь, але ў сакавіку 2024 года Вышэйшы суд (апеляцыйны) адмяніў рашэнне і адправіў справу на перагляд.
Каментары