Грамадства22

Дэлегатамі «Усенароднага беларускага сходу» будуць 1162 чалавекі

УНС пройдзе 24-25 красавіка.

Фота: БелТА

Цалкам сфармаваны склад удзельнікаў УНС, дэлегатамі будуць 1162 чалавекі. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях падрыхтоўкі «Усебеларускага народнага сходу», — піша БелТА.

Аргкамітэт па падрыхтоўцы пасяджэння УНС, па словах прэм'ер-міністра, шчыльна працаваў, і ўсе даручэнні «выконваюцца службовымі асобамі вычарпальна і своечасова».

«На бягучы момант цалкам сфармаваны склад удзельнікаў УНС. Дэталёва адпрацаваныя пытанні іх транспарціроўкі, размяшчэння, харчавання, бяспекі, — сказаў Раман Галоўчанка. — Усяго на гэты момант 1162 дэлегаты, у іх ліку на пасадзе 412 чалавек, шляхам абрання — 750 чалавек, у тым ліку 402 мужчыны і 348 жанчын».

Ад мясцовых саветаў дэпутатаў для ўдзелу дэлегаваныя 350 чалавек, ад так званай «грамадзянскай супольнасці» — 400. «Усе працэдуры абрання дэлегатаў праведзеныя ў поўнай адпаведнасці з законам», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Што датычыцца запрошаных асоб, якія не з'яўляюцца дэлегатамі, але бяруць удзел у УНС, – іх 715 чалавек, у тым ліку 68 «заслужаных прадстаўнікоў беларускага грамадства» і 7 рэгіянальных дэлегацый, у кожную з якіх уваходзяць 68 чалавек, уключаючы прадстаўнікоў рэгіянальных афіцыйны' СМІ, сферы аховы здароўя, адукацыі, сілавога блока, прадпрыемстваў, а таксама былыя кіраўнікі рэгіёнаў і ганаровыя грамадзяне адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Ва УНС запланавана прысутнасць 31 замежніка.

Каментары2

  • даведка
    18.04.2024
    Даже здесь умудрились нарушить конституцию, по которой делегатов должно быть 1200, а они наскребли 1162.
  • Экзекутар
    18.04.2024
    Спісы апублікуйце, каб ведаць гэтых здраднікаў і калабарантаў

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць28

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў18

Расія прызнала тры прылёты ўкраінскіх ATACMS па сваіх аб'ектах і паабяцала адпомсціць1

Стары будынак вінакурні ў Віцебску купіў расійскі інвестар. Да гэтага было 12 няўдалых спроб

Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА8

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі4

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць28

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →