Эканоміка44

Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Што чакае ІП?

Індывідуальных прадпрымальнікаў чакаюць змены. Зарэгістраваць ІП з 1 кастрычніка змогуць не ўсе, а частка прадпрымальнікаў зможа працягнуць дзейнасць толькі да 1 студзеня 2026 года. «Наша Ніва» разбіралася, якая асноўная розніца ў працы ІП і юрыдычнай асобы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Што адбудзецца?

Віды дзейнасці, якімі могуць займацца індывідуальныя прадпрымальнікі, урад вызначыць да 1 ліпеня. Па відах дзейнасці, якія не ўвойдуць у спіс, нельга будзе адкрываць новыя ІП ужо пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 года. 

Дзейныя прадпрымальнікі, чыя віды дзейнасці не трапяць у дазволены спіс, маюць права працаваць да 1 студзеня 2026 года. Каб працягваць працу далей, ім трэба будзе трансфармавацца ў юрыдычную асобу. Для такіх ІП уводзіцца спрошчаны парадак пераходу ў юрасобу.

Гэтыя змены можна назваць чарговым крокам на шляху па скарачэнні колькасці ІП у Беларусі.

Чаму бізнэс не спяшаецца пераходзіць з ІП у юрасобы?

Індывідуальны прадпрымальнік можа наймаць да трох наёмных работнікаў і прынамсі пакуль мае права займацца любым відам эканамічнай дзейнасці. 

Тым не менш, з 2024 года ў дачыненні да ІП ужо былі ўведзеныя шэраг абмежаванняў.

Калі ў ІП выручка цягам каляндарнага года перавысіць 500 тысяч рублёў, то ён больш не зможа заставацца ў ранейшым статусе — трэба ствараць юрыдычную асобу. Разам з гэтым прадпрымальнікаў пазбавілі магчымасці працаваць з ПДВ. Гэтыя дзве нормы, якія дзейнічаюць з 1 студзеня 2024 года, і без таго скарацілі магчымасці бізнэсу працаваць у якасці ІП. 

З'яўленне дазволеных спісаў відаў дзейнасці яшчэ больш скароціць поле для манеўру і прымусіць ствараць юрыдычную асобу. Але далёка не кожны прадпрымальнік зможа паспяхова працягнуць працу ў новым юрыдычным статусе.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Сачыце за лічбамі

У адрозненне ад ІП, юрыдычныя асобы не маюць ніякіх абмежаванняў па колькасці наёмных супрацоўнікаў і па абароце, а таксама маюць магчымасць працаваць з ПДВ. Але такія прэферэнцыі патрэбныя не ўсім, таму многія выбіралі працу менавіта ў якасці ІП.

Рэч у тым, што статус юрыдычнай асобы патрабуе наяўнасці бухгалтара. Акрамя таго, у юрыдычнай асобы больш высокая падатковая нагрузка. У першую чаргу за кошт адлічэнняў у ФСАН.

Частка прыбытку, якую ўласнік бізнэсу будзе атрымліваць у якасці заробку, абкладаецца 35% адлічэннямі ў ФСАН, а таксама 13% падаходнага падатку і 1% пенсійных адлічэнняў.

Напрыклад, каб стваральнік юрасобы, ён жа дырэктар, мог атрымаць на рукі 2580 рублёў, фірма мусіць выдаткаваць на гэта 4050 рублёў. Бо 1050 складуць адлічэнні ў ФСАН, якія заплаціць кампанія. Дырэктару налічаць 3000 рублёў, з якіх ён ужо як фізічная асоба заплаціць 13% падаходнага падатку і 1% пенсійнага.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

А вось ІП плаціць толькі 20% падаходнага падатку і фіксаваную суму ў ФСАН, якая раўняецца 35% ад мінімальнага заробку па краіне. На цяперашні момант гэта каля 220 рублёў у месяц.

Падатковая нагрузка на дывідэнды ніжэйшая. З прыбытку прадпрыемства павінна аплаціць 20% падатку на прыбытак, а з рэшты сумы — 13% падаходнага. Аднак ашчаджаць на адлічэннях у бюджэт можна раз на год. Напрыклад, прыбытак за 2024 год можна будзе атрымаць толькі ў 2025-м.

Розніца не толькі ў суме падаткаў

Акрамя гэтага, ІП можа як заўгодна распараджацца сваімі актывамі. З грашыма фірмы так не атрымаецца, паколькі яны належаць юрыдычнай асобе, а не фізічнай, як у выпадку з ІП.

Заснавальнік кампаніі штомесяц можа разлічваць толькі на заробак. Дывідэнды ж можна атрымаць толькі па выніках года пасля складання бухгалтарскай справаздачнасці.

Таксама не варта забываць, што ў выпадку выяўлення якіх-небудзь парушэнняў штрафы ў дачыненні юрыдычных асоб вышэйшыя, чым у дачыненні ІП.

Каментары4

  • Паўлюк
    22.04.2024
    Дадаткова, у кампаніі адрасу ўзнікаюць праблемы з юрыдычным адрасом. У асобных выпадках яго магчыма рэгістраваць па месцы жыхарства ўладальніка, але адразу выстрельваюць камунальныя плацяжы, бо дагэтуль ў Беларусі існуе перакрыжавальнае субсідаванне камунальных плацяжоў. Гэта замест таго, каб дапамагаць усім ахвотным мадэрнізаваць жыллё. У выпадку ж арэнды памяшканняў у манапаліста ГГУ становішча яшчэ горш, бо там дадаецца паразіт у выглядзе манапаліста БелЭБ, у выніку чаго камунальныя і эксплуатацыйныя плацяжы з-за архаічнасці ва ўсіх адносінах будынкаў ГГУ улятаюць у космас пры вельмі нізкай якасці паслуг. Па сутнасці, стварэнне кампаніі адразу павялічвае пастаянныя выдаткі незалежна ад фінансавых вынікаў працы, што вельмі балюча для малага бізнэса. Гэта не кажучы аб тым, што рэжым рабуе бізнэс праз адміністрацыйныя выдаткі і паборы, штучна створаныя ім на карысць утрымання распампаванага дзяржапарата, сілавікоў і гаманцоў лукашэнкі.
  • Вушацкi
    23.04.2024
    Ужо скока гадоу́ жмуць этых іПэшнікау́ - усë ніяк не дажмуТь..
  • Жыве Беларусь
    23.04.2024
    Фактычна беларусы будуць выбіраць паміж карміць сябе і сваю сям'ю ці не карміць невылечна хворага дзеда, які баніць усё (((

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія3

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі40

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →