З ліпеня ІП змогуць падаваць у падатковую толькі электронную дэкларацыю. Паслуга не бясплатная
З 1 ліпеня 2024 года беларускія ІП больш не змогуць падаваць папяровыя падатковыя дэкларацыі.
Цягам першага паўгоддзя 2024 года ІП яшчэ могуць выбіраць, якім чынам падаваць дэкларацыі ў падатковую. Гэта можа быць як папяровая дэкларацыя, так і ў электроннай форме.
Каб пасля атрымаць магчымасць падаваць дэкларацыі ў электронным выглядзе, ІП мусіць падрыхтаваць усе неабходныя дакументы і зарэгістраваць электронны лічбавы подпіс.
Паслуга платная. Мінімальны доступ тэрмінам на 1 год абыдзецца ў 119 рублёў. Каб падаваць у электронным выглядзе звесткі не толькі ў падатковую, але і ў ФСАН, прадпрымальніку давядзецца выдаткаваць 128 рублёў.
Чытайце таксама:
Самазанятыя пачалі атрымліваць лісты пра залічэнне ў дармаеды. Як такое магчыма?
Каментары