Былы міністр унутраных спраў хваліцца, што колькасць ахвотных перавысіла яго чаканні.
Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч расказаў на СТБ, што ахвотных паляўнічых і рыбаловаў перанавучаюць у снайпераў.
«Калі была пастаўлена задача вызначыць сваё месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі менавіта ўзброеных людзей, якія сёння складаюць аснову Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, на добраахвотнай аснове быў накіраваны мною ліст, паведаміць, хто жадае. Я вам так скажу, па сакрэце, што колькасць жадаючых прайсці перападрыхтоўку па сістэме «Снайпер», скажам так, па адной з ваенна-уліковых спецыяльнасцяў, перавысіла ўсе мае чаканні.
Таму на сёння ствараецца сістэма па задзейнічанні такіх спецыялістаў, іх перанавучанні, Міністэрства абароны гэты працэс ужо арганізавала», — падзяліўся Шуневіч.
Цяпер у таварыстве паляўнічых і рыбаловаў налічваецца каля 60 тысяч чалавек.
Каментары
Ну дык. А што ж вы чакалі? Бо даўно казалі - краіну выратуе толькі снайпер