Зараз вельмі цікавы час — сезон гнездавання птушак. Так хочацца паназіраць за гэтым чароўным працэсам! Але лепш рабіць гэта анлайн, каб не турбаваць птушак на гнёздах і не прыцягваць да іх увагу драпежнікаў, піша «Дзікая прырода побач».
Падборка стрымаў з птушыных гнёздаў:
Трансляцыя адразу з двух гнёздаў сокала-пустальгі ў Брэсце. У дзвюх сем’ях пустэльгаў птушкі ўжо наседжваюць яйкі.
Гняздо белых буслоў у Брэсце. Птушкі прыляцелі гнездавацца 27 сакавіка, на гэты момант у іх ужо 4 яйкі.
Сям’я пугачоў у Эстоніі ўжо гадуе птушанят.
Пара чорных буслоў гняздуецца на вялікім дубе у Польшчы.
У пары арланаў-белахвостаў у Тухольскіх барах (Польшча) птушаняты вылупіліся 2 тыдні таму.
Вялікія сініцы ў штучным гняздзе ў Венгрыі кормяць сваіх семярых птушанят.
Каментары