Што за скандал з паліграфістам Малікавым і яго заявай у КДБ? Тлумачым, у чым сэнс
Па канспіралагічных беларускіх тэлеграм-каналах, блізкіх да блогера Віталя «Віруса» Кандраценкі разносіцца «сенсацыйная» навіна — інтэрнаўты знайшлі ў базе зваротаў у КДБ імя паліграфолага Сяргея Малікава. Гэта той самы чалавек, які правяраў на дэтэктары хлусні апазіцыйных сілавікоў. Канспіролагі робяць безапеляцыйную выснову — «выкрыты чарговы крот», а Святлана Ціханоўская і «Байпол» з «Белполам» маўчаць. Давайце разбірацца ў гісторыі.
У базе КДБ сапраўды ёсць зварот ад імені Сяргея Малікава. 28 ліпеня 2020 года ён адправіў паведамленне «Добры. Заява ў дадатку. Дзякуй». Што было ў далучаным файле, у базе не відаць.
Але можна ўзгадаць, што адбывалася 28 ліпеня 2020 года. Гэта дзень масавага адпраўлення хадайніцтваў з просьбай вызваліць з СІЗА Віктара Бабарыку. Каманда прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта заклікала грамадзян падпісаць хадайніцтвы — нехта адносіў уручную ў КДБ (і быў затрыманы), нехта накіроўваў па пошце, нехта адпраўляў праз форму на сайце КДБ.
Па слове «Бабарыка» за 28-30 ліпеня 2020 ў базе знаходзіцца некалькі дзясяткаў зваротаў. Людзі капіравалі шаблон, распрацаваны юрыстамі Бабарыкі. У спісе падпісантаў і вядомыя палітыкі, і будучыя палітвязні.
Нехта ўдрукоўваў тэкст звароту непасрэдна ў акно сайта, нехта адпраўляў далучаным файлам. Выглядае, менавіта так і зрабіў Сяргей Малікаў.
У якасці дадатковага доказу яго нібыта нячыстай біяграфіі псеўдарасследавальнікі выстаўляюць скрыншот з сайта Малікава. Ён выставіў там падзяку, атрыманую ад баранавіцкай міліцыі «за актыўны ўдзел у раскрыцці злачынства і затрыманні злачынцы». Пазначана, што падзяка з’явілася ў сторыс у 2021 годзе.
Малікаў раней сапраўды быў сілавіком, але няўжо ён працягваў супрацу з міліцыяй ажно ў 2021 годзе?
Давайце паглядзім, кім падпісана падзяка. Гэта выканаўца абавязкаў начальніка Баранавіцкага ГАУС В.А. Ланкуць. Калі загугліць гэта імя, то можна даведацца, што Вячаслаў Адольфавіч Ланкуць сапраўды ўзначальваў баранавіцкую міліцыю, але толькі да 2010 года. Пасля ён паспеў пакіраваць баранавіцкім аддзяленнем Белпошты, а ў 2020 адкрыў ІП — аказвае юрыдычныя паслугі.
Натуральна, у 2021 годзе ён не мог выпісваць ад імя міліцыі ніякую падзяку.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ«Гатовы аказаць усялякае ўзаемадзеянне». Доктар-беларус з Партугаліі пяць гадоў прасіўся супрацоўнічаць з КДБ
«Мой муж Ігар Кушнерскі перадае буйныя сумы наяўных грошай Латушку і Пуцілу». Што гэта за данос?
У базе зваротаў у КДБ — больш за 40 хадайніцтваў аб вызваленні Бабарыкі
Суддзя, якая выносіла прысуд Ціханоўскаму, прасілася вярнуцца на працу ў КДБ. Але яе не ўзялі
Каментары