Плынь грамадзян Літвы, якія ўязджаюць у Беларусь, у сакавіку і красавіку зменшылася на 73% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года — з 129 087 да 33 917, паведамляе lrt.lt са спасылкай на даныя літоўскага ўрада.
Агульная колькасць перасячэнняў літоўска-беларускай мяжы ў гэты перыяд скарацілася ў гадавым вымярэнні на 48% (з 659 793 да 341 680).
Па словах канцлеркі літоўскага ўрада Гедрэ Бальчытыце, рашэннем аб закрыцці з 1 сакавіка 2024 года пунктаў пропуску (Лаварышкі — Катлоўка і Райгарад — Прывалка) Літва імкнулася вырашыць «дзве фундаментальныя праблемы».
«Рэжым Лукашэнкі неаднаразова дэманстраваў, што літоўскія грамадзяне, якія адпраўляюцца ў Беларусь з розных прычын, не могуць адчуваць сябе там у бяспецы, — сказала чыноўніца. — Таму былі прынятыя пастановы аб абароне нашых грамадзян ад розных правакацый і агрэсіўных дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.
Больш за тое, Беларусь з'яўляецца адным з самых актыўных прыхільнікаў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Мы не можам дапусціць, каб Літва стала транзітнай краінай для тавараў падвойнага прызначэння або якім-небудзь іншым спосабам падсілкоўвала абодва агрэсіўныя рэжымы на ўсходзе».
На думку чыноўніцы,
«значнае скарачэнне людскіх і транспартных плыняў — гэта не толькі адлюстраванне эфектыўнасці прынятых мер, але і павышэнне ўзроўню дасведчанасці і ўсведамлення пагроз сярод грамадзян Літвы».
Каментары
Летува2,832 миллиона (2022 г.)
Дзесці 15 % ад насельніцтва Летувы Сення Зараз