Пошукавая аперацыя завершана.
Цела Ібрагіма Раісі і целы іншых загінулых дасталі з-пад абломкаў верталёта і адправілі ў горад Тэбрыз. Пошукавая аперацыя завершана, паведаміў прадстаўнік Чырвонага Паўмесяца.
Нагадаем, што разам з Раісі на борце верталёта, што пацярпеў катастрофу ўчора, знаходзіліся кіраўнік МЗС Хасейн Амір Абдалахіян, імам пятнічнай малітвы ў Тэбрызе аятала Махамад Алі Аль-э-Хашам, кіраўнік іранскай правінцыі Усходні Азербайджан Малек Рахмаці, экіпаж верталёта і адзін супрацоўнік аховы.
Верталёт вяртаўся ўчора з правінцыі Усходні Азербайджан.
Каментары