Кныровіч: Будучы прэзідэнт Беларусі знаходзіцца цяпер у Беларусі
Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч у новым выпуску ТОКу паразважаў, ці змогуць Ціханоўская ці Латушка ўзначаліць краіну пасля перамен.
Аляксандр Кныровіч упэўнены, што будучы прэзідэнт Беларусі знаходзіцца цяпер у Беларусі, а не сярод тых, хто ў эміграцыі.
«Магчыма, ён сядзіць у турме. Магчыма, гэта Калеснікава, Бабарыка ці Ціханоўскі. Магчыма, ён працуе цяпер недзе на Трактарным заводзе. І гэта будзе нейкі тыпаж Леха Валенсы, які будзе разбуральнікам. Але гэта дакладна не Ціханоўская.
На Святлану Георгіеўну зваліўся аграмадны цяжар. Яна робіць усё, што ў яе сілах. Ёсць таксама маса крытыкі. Яна цалкам справядлівая. Таму што за тры гады ўсе размовы аб тым, што яна з іншага асяроддзя, у яе іншы вопыт, павінны былі б ужо скончыцца. Яна ўжо тры гады як палітык. Палітык яна вось такі. І павага да яе работы ў мяне, безумоўна, ёсць.
[Але] на выбарах прэзідэнта я б за яе не галасаваў».
Кныровіч расказаў таксама пра сваё стаўленне да Паўла Латушкі:
«Шыкоўна. Я бачу ў ім аўтакрата, чалавека, у якога вельмі моцнае адчуванне ўласнага «я».
Кныровіч заўважае, што калі гаворыць пра вялікую павагу да палітыка, то не жартуе.
«Цяпер вельмі цяжкія часы. Вельмі вялікая дэпрэсія. Мы жывём у часы рэпрэсій, часы рэакцыі, якая перамагла. Для таго, каб захоўваць энергію барацьбы, неабходна вера. На ўзроўні логікі гэта не працуе. Павел Паўлавіч — чалавек, у якога гэтая вера ёсць. Тое, як апантана ён працягвае рабіць тое, што робіць, не маючы вялікіх, значных вынікаў…
Але тры гады працягваць біць у адну кропку і быць Паўлам Паўлавічам Латушкам — гэта дарагога каштуе. У добрым сэнсе ён вар'ят. І нам без яго было б нашмат горш. Таму я да яго стаўлюся вельмі добра і жадаю працягваць рабіць тое, што ён робіць, да перамогі. Жадаю, каб ён убачыў перамогу».
Глядзіце цалкам:
Каментары
Яна будзе смактаць флейту, як індыйцы над кобрай і круціць пальцамі дупкі.
Народу такое спадобіцца.
Нават вумны ))