Пакуль кіроўца была на святочнай лінейцы ў школе, раззлаваны мужчына абкруціў скотчам яе машыну
Незвычайны варыянт барацьбы з тымі, хто любіць прыпаркавацца там, дзе нельга, прыдумаў жыхар Смалявічаў. Пабачыўшы перад варотамі ўласнага дому чужую машыну, мужчына пачаў абкручваць яе скотчам. А добры сусед засняў усё гэта на відэа і выклаў у тыкток.
У роліку бачна, як малады мужчына ў шортах меланхалічна ходзіць вакол аўтамабілю, раўнамерна і старанна абмотваючы яго клейкай стужкай. Аўтар відэа, які жыве праз дарогу, адразу растлумачыў: «Калі нехта паставіў машыну на ўездзе ў твой дом. Смалявічы».
За дзень ролік набраў каля 756 тысяч праглядаў і больш за 22 тысячы лайкаў, а таксама выклікаў актыўную дыскусію наконт таго, хто больш не мае рацыю.
Працяг (і пачатак) гісторыі можна даведацца ў іншым тыкток-акаўнце. Высветлілася, што кіроўца BMW прыехала ў школу на святочную лінейку пляменніцы. Паколькі каля навучальнай установы парковачнага месца не знайшлося, жанчына вырашыла пакінуць машыну ў прыватным сектары. А калі вярнулася праз дзве 2 гадзіны пабачыла, што яе BMW «упакаваны» ў цэлафан і скотч.
Кіроўца выклікала міліцыю. Тым часам з’явілася ДАІ і выпісала ёй штраф за няправільную паркоўку. У гэты момант галоўны герой першага роліку вырашыў растлумачыць сваю пазіцыю. Маўляў, яму аднойчы так ужо заблакавалі пад’езд і перашкодзілі выгрузіць пясок. Таму зараз ён рашыў адпомсціць за ўсе крыўды.
Сілавікі склалі пратакол і на мужчыну. І папярэдзілі, што ў залежнасці ад сумы нанесенага ўрону залежыць, размова будзе ісці аб адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.
Каментары