Польскі памежнік атрымаў 3 чэрвеня раненне на мяжы з Беларуссю. Інцыдэнт адбыўся падчас спынення спробы групы мігрантаў прарвацца праз мяжу.
Польскага памежніка ўдарылі па галаве галінай дрэва. Яго даставілі ў бальніцу.
На мінулым тыдні тры польскія памежнікі пацярпелі пасля нападаў з боку мігрантаў на мяжы з Беларуссю.
Адзін з памежнікаў атрымаў сур'ёзнае нажавое раненне. Яго калегу крыху раней ударылі разбітай пляшкай, яшчэ адзін памежнік атрымаў раненне пасля ўдару самаробным кап'ём, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Каментары