Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвясціў, што распускае Нацыянальны сход Францыі і абвяшчае датэрміновыя парламенцкія выбары. Першы тур адбудзецца 30 чэрвеня, а другі — 7 ліпеня.
Макрон абвясціў пра гэта па выніках сённяшніх выбараў у Еўрапарламент. На іх, паводле апытанняў, у Францыі наперадзе крайне правае Нацыянальнае аб'яднанне (яно мае каля 32% і ўзмацніла свае пазіцыі).
Урадавая ліберальная цэнтрысцкая партыя «Адраджэнне» мае каля 15% і гэта значна горшы паказчык, чым на мінулых выбарах. Сацыялісты маюць каля 14%.
Каментары
Падказка: узрост небяспекі і крыміналу спалучаны з мігрантамі з па-за Еўропы. Асабліва істамістамі.