Прэм'ер Баварыі заклікаў як мага хутчэй правесці выбары ў Германіі пасля правалу партыі Шольца на выбарах
Прэм'ер-міністр Баварыі Маркус Зедэр з апазіцыйнага Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) у інтэрв'ю NTV заклікаў урад ФРГ як мага хутчэй правесці парламенцкія выбары пасля правалу кіроўнай кааліцыі на выбарах у Еўрапарламент.
«Па сутнасці, гэтаму ўраду прыйшоў канец. І цяпер павінна быць як у Францыі: там былі патрабаванні датэрміновых выбараў, і там Макрон іх абвясціў», — сказаў палітык.
З 6 па 9 чэрвеня ў краінах ЕС праходзілі выбары ў Еўрапарламент. Паводле папярэдніх вынікаў, у Германіі перамогу атрымаў блок ХДС/ХСС, набраўшы 30 адсоткаў галасоў, на другім месцы — правая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) з 15,9 галасоў. Сацыял-дэмакраты канцлера Олафа Шольца набралі толькі 13,9%, паказаўшы свой горшы вынік у гісторыі выбараў у Еўрапарламент. Уся кіроўная кааліцыя набрала менш за траціну галасоў.
Прэм'ер-міністр Баварыі адзначыў, што Германіі патрэбная «перазагрузка».
«У святлафора (гутарковая назва кіроўнай кааліцыі) больш няма мандата і даверу насельніцтва. таму неабходна як мага хутчэй правесці датэрміновыя выбары», — дадаў Зедэр.
З такімі заявамі выступала і кіраўніцтва Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) — партнёрам ХСС па блоку ХДСХСС.
Каментары
Шольцу трэба сыйсці на х...
Бо напрыклад пра Венгрыю і нібыта "правал Орбана" такі трапіўся.
Для параўнання - Фішэш атрымаў каля 44-45%, а Спд 13-14%.