Украінскія дроны на расійскай авіябазе ў Растоўскай вобласці трапілі ў ангар з самалётамі
У выніку ўдару ўкраінскіх дронаў па авіябазе ў Марозаўску Растоўскай вобласці ў ноч на 14 чэрвеня пашкоджаныя самалёты на вайсковым аэрадроме і электрападстанцыя. Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі сэрвісу Planet.com, на якіх бачныя сляды пажару і разбураны ангар.
У ангары, як можна ўбачыць на фотаздымках, знаходзіліся як мінімум 2 знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Яшчэ некалькі такіх самалётаў, якія стаялі на адкрытым паветры, верагодна, атрымалі пашкоджанні.
Таксама спадарожнікавы здымак зафіксаваў пажар на электрападстанцыі, дзе ўпаў яшчэ адзін беспілотнік.
Раней паведамлялася, што над Растоўскай вобласцю ноччу на 14 чэрвеня нібыта збілі 70 дронаў.
Каментары