Украінскія дроны ўпершыню атакавалі Паўночную Асецію, адкуль узлятаюць самалёты
У Маздоку сіламі СПА было збіта тры беспілотныя лятальныя апараты.
У суботу 8 чэрвеня ўпершыню зафіксаваная атака дронаў на расійскую Паўночную Асецію, дзе размешчаны аэрапорт, з якога ўзлятаюць самалёты, што атакуюць Украіну.
Мінаабароны Расіі паведаміла, што раніцай адзін беспілотны лятальны апарат быў знішчаны над тэрыторыяй Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія.
Губернатар рэгіёну ўдакладніў, што ў Маздоку сіламі СПА было збіта тры беспілотныя лятальныя апараты.
Паводле папярэдняй інфармацыі ўладаў, БПЛА прыляцелі «з украінскага боку». Іх мэтай быў ваенны аэрадром.
Даведка: менавіта з аэрадрома Маздок узлятаюць МіГ-31 і Ту, якія абстрэльваюць Украіну.
Каментары