Арыштаванага за хабар топ-менеджара Белчыгункі звольнілі па карупцыйным артыкуле
Пастановай урада затрыманага за атрыманне хабараў першага намесніка начальніка БЧ Пятра Дулуба звольнілі за карупцыю. Дакумент быў падпісаны яшчэ 14 чэрвеня і цяпер апублікаваны на партале Pravo.by.
У дакуменце гаворыцца, што Дулуб звольнены
«ў сувязі з парушэннем з боку работніка, які з'яўляецца дзяржаўнай службовай асобай, пісьмовага абавязацельства, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй».
Раней паведамлялася, што Пятро Дулуб быў затрыманы за атрыманне хабараў на суму больш за $300 тыс. Пры ператрусах у яго кватэры і загарадным доме ў схованках было знойдзена яшчэ больш за $3 млн.
Пазней у эфіры тэлеканала СТБ расказалі, што нават блізкія члены сям'і затрыманага не мелі ўяўлення пра памеры яго незаконных даходаў, і назвалі яго «прафесійным карупцыянерам».
МУС пацвердзіла арышт топ-менеджара чыгункі з $3 мільёнамі, а пасля выдаліла навіну з усіх каналаў. Што здарылася?
Лукашэнка зноў пагражаў ураду: Крок налева, крок направа — да сценкі паставім
У першага намесніка кіраўніка Белчыгункі знайшлі дома $3 мільёны
Першага намесніка кіраўніка Белчыгункі арыштавалі з $1 мільёнам хабару
Каментары