Марын Лё Пэн назвала правакацыяй пост МЗС Расіі з яе фотаздымкам і паабяцала падтрымку Украіне
Французскі правы палітык Марын Лё Пэн на тэлеканале TF1 назвала правакацыяй і спробай умяшання ва ўнутраныя справы Францыі публікацыю, якая зʼявілася напярэдадні ў твітары расійскага МЗС, піша The Insider.
#Nastasin: The people of France are seeking a sovereign foreign policy that serves their national interests & a break from the dictate of Washington & Brussels.
☝️ French officials won’t be able to ignore these profound shifts in the attitudes of the vast majority of citizens pic.twitter.com/4gCRBLayPP
«Народ Францыі імкнецца да суверэннай знешняй палітыкі, якая служыць яго нацыянальным інтарэсам, і да разрыву з дыктатам Вашынгтона і Бруселя. Французскія чыноўнікі не змогуць ігнараваць гэтыя глыбокія змены ў дачыненні да пераважнай большасці грамадзян», — такое паведамленне апублікаваў МЗС Расіі, суправадзіўшы яго фатаграфіяй Лё Пэн, напярэдадні другога тура парламенцкіх выбараў, які пройдзе ў Францыі 7 ліпеня.
«Калі вы пішаце такі паказны і правакацыйны твіт, гэта можна разглядаць як форму ўмяшання», — заявіла Марын Лё Пен.
Палітык таксама заявіла, што ў выпадку перамогі на выбарах яе партыя «Нацыянальнае абʼяднанне» (RN) працягне падтрымку Украіны, хоць і выключае адпраўку французскіх салдат на вайну.
«Нацыянальнае абʼяднанне» перамагло ў першым туры выбараў 30 чэрвеня, атрымаўшы больш за 30% галасоў. Кааліцыя прэзідэнта Франсуа Макрона «Разам» заняла толькі трэцяе месца.
«Нацыянальнае абʼяднанне» на працягу многіх гадоў падтрымлівала сувязі з Масквой, аднак у апошні час спрабуе дыстанцыявацца ад Расіі.
Каментары